Сяргей Глябко
Сяргей Глябко | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 жніўня 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 79 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дняпро Магілёў | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2014 | БАТЭ | 1 (0) |
2013—2014 | → Слуцак | 56 (7) |
2015—2016 | Слуцак | 46 (4) |
2017 | Гарадзея | 13 (0) |
2017 | Тарпэда Менск | 14 (2) |
2018 | Партызан Бардзеёў[d] | 13 (1) |
2018—2019 | Тарпэда Менск | 25 (1) |
2019 | Гомель | 13 (1) |
2020 | Белшына | 25 (4) |
2021—2023 | Слуцак | 67 (7) |
2024— | Дняпро Магілёў | 16 (0) |
Зборныя | ||
2010—2011 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (2) |
2013 | Беларусь (да 21) | 5 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сяргей Глябко (нарадзіўся 23 жніўня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец менскай футбольнай школы «Фартуна». З 2009 году выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сэзоне 2010 году далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 году, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Эўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле гэтак і ня выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчанаў не прыцягваўся.
У лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Слуцак». Разам з «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013 годц. Па заканчэньні сэзону 2014 году вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 году паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[4]. Дэбютны для «Слуцка» сэзон у Найвышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазьней здолеў замацавацца ў аснове случакоў. Па заканчэньні сэзону 2014 году вярнуўся ў БАТЭ[5], аднак «Слуцак», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 году аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным гульцом случакоў. У сьнежні 2016 году пакінуў слуцкі клюб[7].
У студзені 2017 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8]. Пачынаў сэзон 2017 году ў якасьці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені пачаў толькі выходзіць на замену. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Гарадзеяй»[9] і неўзабаве стаў гульцом сталічнага «Тарпэда»[10], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2018 году далучыўся да клюбу з другога дывізіёна Славаччыны «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 году вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў гульцом менскага «Тарпэда»[11]. У ліпені 2019 году далучыўся да «Гомлю»[12], дзе пачаў чаргаваць выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[13]. У лютым 2020 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны»[14]. Замацаваўся ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў бабруйчанаў, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[15].
У студзені 2021 году склаў працоўнае пагадненьне з «Слуцкам»[16]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе, а зь ліпеня па верасень адсутнічаў праз траўмы. Пазьней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з слуцкім клюбам[17]. Пакінуў «Слуцак» у студзені 2024 году[18]. У лютым 2024 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[19].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 году дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістану на Кубку Садружнасьці 2012 году. У гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць зборнай Летувы. Пазьней прыцягваўся ў зборную цягам 2012 году, але зь пераходам у «Слуцак» перастаў выклікацца.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 2 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 2 | |
Гарадзея | 2017 | Найвышэйшая ліга | 13 | 0 |
Тарпэда Менск | 2017 | Першая ліга | 14 | 2 |
Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Glebko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sergey Glebko // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б http://sfc-slutsk.by/person/46
- ^ БАТЭ отдал Глебко в аренду "Слуцку" (рас.)
- ^ "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (рас.)
- ^ Сергей Глебко перешел из БАТЭ в "Слуцк" (рас.)
- ^ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (рас.)
- ^ Сергей Глебко подписал контракт с "Городеей" (рас.)
- ^ "Городея" рассталась с Глебко (рас.)
- ^ Сергей Глебко стал игроком минского "Торпедо" (рас.)
- ^ Сергей Глебко вернулся в минское "Торпедо" (рас.)
- ^ Хавбек Глебко стал игроком "Гомеля" (рас.)
- ^ 14 футболистов покинули "Гомель" (рас.)
- ^ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (рас.)
- ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (рас.)
- ^ Сергей Глебко перешел в "Слуцк" (рас.)
- ^ Глебко и Концедайлов продлили контракты со Слуцком (рас.) Архіўная копія ад 2022-01-18 г.
- ^ "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (рас.)
- ^ Глебко пополнил ряды "Днепра" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Партызан» Бардзеёў
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты