Перайсьці да зьместу

Ільля Балтрушэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Балтрушэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 1999(1999-03-30)[1] (25 гадоў)
Рост 194 см
Вага 85 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Дняпро Магілёў 9 (0)
2017 Шахцёр Салігорск
2019 Дняпро Магілёў[d] 0 (0)
2019 Ліда 26 (3)
2020 Белшына 0 (0)
2020 Смаргонь 13 (0)
2021—4 Дняпро Магілёў 61 (3)
2022 Іслач 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2024.

Ільля Балтрушэвіч (нарадзіўся 30 сакавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

У 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», які на той час выступаў у Першай лізе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 1 жніўня 2015 году ў матчы Кубка Беларусі супраць наваполацкага «Нафтана» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2016 годзе правёў за магілёўскі клюб 4 матчы ў Першай лізе.

У 2017 годзе, па выхадзе магілёўскай каманды ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 году на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[3], дзе таксама гуляў за клюбны дубль, а таксама браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА. У 2018 годзе вярнуўся ў «Дняпро», зноўку пачаў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 6 кастрычніка 2018 году ў хатнім матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:4), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. У лютым 2019 году, пасьля таго як стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», выправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазьней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 году афіцыйна ўзмоцніў склад аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і быў выпраўлены ў арэнду ў лідзкі клюб[4]. У складзе «Ліды» быў трывалым гульцом пачатковага складу.

У лютым 2020 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. Гуляў за дубль бабруйчанаў, у асноўнай камандзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 году пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе трывала гуляў у першым складзе. З студзеня 2021 году пачаў трэнавацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым афіцыйна стаў футбалістам каманды[8]. У cэзоне 2021 году трывала зьяўляўся ў стартавым складзе магілёўцаў. У студзені 2022 году прыбыў на прагляд да «Іслачы», якая ў лютым узяла абаронцу ў арэнду[9]. У пачатку cэзону 2022 году нярэдка гуляў у асноўнай камандзе, у тым ліку ў першай адзінаццатцы, а ў чэрвені атрымаў цяжкую траўму і больш не зьяўляўся на полі. Па заканчэньні cэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Дняпро»[10][11].

Сэзон 2023 году пачаў у магілёўскім клюбе ў Першай лізе. У жніўні 2023 году атрымаў траўму і выбыў да канца cэзону. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з «Дняпром»[12].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 5 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]