Перайсьці да зьместу

Антон Лукашоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Лукашоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 верасьня 2004(2004-09-16)[1] (21 год)
Рост 185 см[2]
Вага 73 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021 Дняпро-Юні[d] 23 (4)
2022—2024 Дняпро Магілёў 66 (3)
2025—4 Славія Мазыр 12 (1)
Зборныя
2025—4 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 чэрвеня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 кастрычніка 2025.

Антон Лукашоў (нар. 16 верасьня 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Выхаванец магілёўскага «Дняпра». У 2021 годзе выступаў у Другой лізе за рэзэрвовую каманду «Дняпро-Юні». Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца зь першай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 красавіка 2022 году ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выходзіць на замену, а зь верасьня 2022 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Дняпром» на два гады[3], згуляўшы з клюбам у Найвышэйшай лізе. Паводле вынікаў сэзону магілёўскі клюб адразу страціў месца ў элітным дывізіёне, аднак футбаліст застаўся ў лізе, падпісаўшы кантракт з мазырскай «Славіяй»[4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]