Перайсьці да зьместу

Банік Острава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Банік
Поўная назва FC Baník Ostrava
Заснаваны 1922
Горад Острава, Чэхія
Стадыён Базалы
Умяшчальнасьць: 10 039
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024—2025 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcb.cz (чэс.)

«Банік» (па-чэску: Baník) — чэскі футбольны клюб з гораду Остравы. Заснаваны ў 1922 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Чэхіі (1976, 1980, 1981, 2004). Чатырохразовы ўладальнік кубка Чэхіі (1973, 1978, 1991, 2005).

Клюб быў заснаваны 8 верасьня 1922 году пад назовам «Сьлеска». Фундатарамі клюбу сталі 20 актывістаў, якія склалі дамову аб стварэньні клюбу ў рэстарацыі Ля Дубу. Пераважна кіраўніцтва складалася зь бедных шахтароў, якія працавалі на вугальных капальнях ля Остравы. Сярод заснавальнікаў былі Карэл Анёл, Арнашт Габэркевіч, Пэтар Кржыжак, Францішак Мрузэк і Яраслаў Гарак[2]. Клюб ня меў дастатковых сродкаў, таму нават на апэрацыйную дзейнасьць бракавала грошаў. Клюб у тым ліку быў вымушаны арэндаваць гульнявую пляцоўку ў больш заможных клюбаў, бо ён ня меў уласнага поля. Першае ўласнае поле было пабудаванае увосень 1925 году ў Камэнцы. Аднак поле было камяністае, праз што не адпавядала футбольным патрабаваньням. У 1934 годзе клюбныя актывісты здолелі арэндаваць зямлю ў Стара-Стржэльніцах у заможнага прамыслоўца графа Вільчака. Цягам лета 1934 году на гэтым кавалку зямлі было пабудаванае новае поле. Некаторыя работнікі добраахвотна дапамагалі ў будаўніцтве задарма, а частка зь іх нават прыязджала на будоўлю пасьля працы ў шахце[3].

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Славаччыны Бр Віктар Будынскі Edit this on Wikidata 1993
4 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Крыст Т’еі Edit this on Wikidata (ар. Дыёшд’ёр) 1998
5 Сьцяг Чэхіі ПА Іржы Боўла Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Чэхіі Аб Карэл Поезны Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Чэхіі ПА Крыстыян Фрыдэк Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Чэхіі Нап Давід Бухта Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Чэхіі Нап Давід Латал Edit this on Wikidata 2003
15 Сьцяг Ганы Аб Патрык Кпоза Edit this on Wikidata 1997
17 Сьцяг Чэхіі Аб Міхал Фрыдрых Edit this on Wikidata 1990
18 Сьцяг Чэхіі ПА Давід Планка Edit this on Wikidata 2005
19 Сьцяг Чэхіі Аб Давід Лічка Edit this on Wikidata 1997
20 Сьцяг Сэрбіі ПА Срджан Плаўшыч Edit this on Wikidata (ар. Ракаў) 1995
21 Сьцяг Чэхіі ПА Міхал Кагут Edit this on Wikidata 2000
22 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Златаглавэк Edit this on Wikidata 2000
24 Сьцяг Чэхіі Бр Марцін Грубы 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Нямеччыны ПА Дэніс Авусу Edit this on Wikidata 2001
28 Сьцяг Чэхіі Нап Філіп Кубала Edit this on Wikidata 1999
30 Сьцяг Славаччыны Бр Домінік Голец Edit this on Wikidata 1994
31 Сьцяг Даніі Аб Аляксандар Мунксгар Edit this on Wikidata 1997
37 Сьцяг Чэхіі Аб Мацей Халуш Edit this on Wikidata 1998
41 Сьцяг Чэхіі Бр Мікулаш Кубны Edit this on Wikidata 2004
42 Сьцяг Чэхіі Аб Іржы Мічак 2007
44 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Эльдар Шэхіч Edit this on Wikidata 2000
55 Сьцяг Вугоршчыны ПА Артур Мушак 2005
66 Сьцяг Славаччыны ПА Матуш Руснак Edit this on Wikidata 1999
77 Сьцяг Славаччыны Нап Ладзіслаў Алмашы Edit this on Wikidata 1999
80 Сьцяг Чэхіі Аб Ондржэй Крычфалушы Edit this on Wikidata 2004
95 Сьцяг Чэхіі ПА Даніел Гольцар Edit this on Wikidata 1995
99 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Карнэзас Edit this on Wikidata 1998
  • Bruzl, Igor; Petr Šiřina Baníčku, my jsme s tebou!. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2004. — ISBN 80-7181-124-6

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]