Аляксей Дунаеў
| Аляксей Дунаеў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 верасьня 2004[1] (21 год) | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дняпро Магілёў | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021 | Дняпро-Юні[d] | 20 (1) |
| 2022— | Дняпро Магілёў | 102 (1) |
| Зборныя | ||
| 2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2022— | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Аляксей Дунаеў (нар. 11 верасьня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра». У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэнаваньняў першай каманды, тады ж склаў першы прафэсійны кантракт з клюбам[2]. У 2021 годзе, пасьля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, пачаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзэрвовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе. Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў пачатковым складзе магілёўцаў. У лістападзе 2024 году знаходзіўся на праглядзе ў койданаўскім «Арсэнале», але да клюбу не далучыўся[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 19 лістапада 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Ірану (1:0).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д Aleksey Dunaev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Алексей Дунаев подписал первый профессиональный контракт
- ^ Защитник "Днепра" находится на просмотре в "Арсенале" (рас.). Football.by (2024-11-14). Праверана 2025-03-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway