Перайсьці да зьместу

Раман Грыбоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Грыбоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1995(1995-07-17)[1] (31 год)
Рост 183 см
Вага 84 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015 Белшына 7 (0)
2016 Дняпро Магілёў 23 (2)
2017 Ліда 27 (8)
2018 Дняпро Магілёў 26 (5)
2019 Дняпро Магілёў[d] 19 (7)
2020 Менск 27 (6)
2021—2023 Нёман Горадня 38 (9)
2024 Славія Мазыр 10 (0)
2024 Дняпро Магілёў 3 (0)
2025—2026 Ліда 36 (11)
2026—4 Смаргонь

Рама́н Грыбо́ўскі (нар. 17 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».

Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазьней вучыўся ў менскім РДВАР. З 2012 году выступаў за клюбны дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 году дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчанаў, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцку» (0:1). У сэзоне 2015 году працягваў выступаць за дубль, але стаў часьцей зьяўляцца ў асноўным складзе, шэсьць разоў выйшаўшы на замену ў матчах Найвышэйшай лігі.

Зь лютага 2016 году знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 году склаў дамову з клюбам[3]. Паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог магілёўцам вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2017 году стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро»[4]. У лютым 2017 году праходзіў прагляд у «Нафтане», але клюбу не спадабаўся[5]. У сакавіку прыбыў да табару «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 году накіраваўся на прагляд у менскі «Прамень». У лютым 2018 году пакінуў «Ліду»[7] і пазьней склаў угоду з сталічным клюбам[8]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка менчукоў, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанае каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сэзон 2019 году ў аснове магілёўцаў, аднак у красавіку атрымаў пашкоджаньне, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе, але ня выратаваў каманду ад вылету з Найвышэйшае лігі.

У студзені 2020 году праходзіў прагляд у казаскім клюбе «Кызылжар», аднак бакі не паразумеліся наконт умоваў[9]. У лютым стаў трэнавацца з «Менскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У сэзоне 2020 году трывала зьяўляўся ў стартавым складзе менчукоў. У студзені 2021 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом каманды[11]. У пачатку сэзону 2021 году праз траўму ня меў трывалага месца ў аснове, а зь ліпеня замацаваўся першай адзінаццатцы, з 7 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сэзоне. У лютым 2022 году падоўжыў супрацу з гарадзенскім клюбам[12]. Сэзон 2022 году амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньне. Вярнуўшыся да шыхтаў 2023 годзе, выходзіў пераважна на замены.

У студзені 2024 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[13]. У ліпені 2024 году пакінуў клюб[14] і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[15], дзе замацавацца ня здолеў. У канцы сакавіка вярнуўся ў склад «Ліды», дзе некалі згуляў адзін сэзон[16][17]. У жніўні 2026 году спыніў супрацу зь лідзкім клюбам[18], але неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[19].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Белшына2015Найвышэйшая ліга60
Дняпро Магілёў2016Першая ліга232
Ліда2017Першая ліга278
Прамень2018Найвышэйшая ліга265
  1. ↑ Roman Gribovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/737.html
  3. ↑ Экс-форвард "Белшины" перешел в "Днепр"
  4. ↑ Шесть потенциальных новичков тренируются в составе "Днепра"
  5. ↑ Шесть игроков покинули расположение «Нафтана»
  6. ↑ Роман Грибовский подписал контракт с "Лидой"
  7. ↑ "Лида" рассталась с Тулаем и Грибовским
  8. ↑ Роман Грибовский подписал контракт с «Лучом»
  9. ↑ Источник: Грибовский не договорился с "Кызыл-Жаром"
  10. ↑ Роман Грибовский будет играть за "Минск"
  11. ↑ Грибовский продолжит карьеру в "Немане"
  12. ↑ "Неман" продлил соглашение с Грибовским
  13. ↑ Роман Грибовский продолжит карьеру в мозырской "Славии" (рас.)
  14. ↑ "Славия" рассталась с Грибовским (рас.)
  15. ↑ Роман Грибовский вернулся в "Днепр" (рас.)
  16. ↑ Роман Грибовский заключил контракт с "Лидой" (рас.). Прессбол (2025-03-22). Праверана 2025-03-23 г.
  17. ↑ Роман Грибовский подписал контракт с "Лидой" (рас.). Football.by (2025-03-22). Праверана 2025-03-23 г.
  18. ↑ Роман Грибовский расстался с "Лидой" (рас.). Football.by (2026-08-07). Праверана 2026-08-09 г.
  19. ↑ Роман Грибовский перешел в "Сморгонь" (рас.). Football.by (2026-08-16). Праверана 2026-09-03 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]