Перайсьці да зьместу

Дзяніс Садоўскі (футбаліст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Садоўскі.
Дзяніс Садоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 жніўня 1997(1997-08-11)[1][2] (27 гадоў)
Рост 191 см[4]
Вага 77 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2018 Шахцёр Салігорск 0 (0)
2018 Ворша 13 (0)
2019—2021 Энэргетык-БДУ 18 (0)
2021 Том Томск 8 (0)
2022 Гомель 21 (0)
2023 Дынама Берасьце 5 (0)
2023 Славія Мазыр 0 (0)
2024 Слуцак 6 (0)
2024—4 Дняпро Магілёў 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 верасьня 2024.

Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік магілёўскага «Дняпра».

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзьвіна». З 2015 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе зь цягам часу стаў асноўным гульцом. З 2017 году пачаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць менскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.

У жніўні 2018 году быў аддзены ў арэнду ў «Воршу», дзе быў першым брамнікам каманды. У студзені 2019 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[5]. У сэзоне 2019 году выступаў за дубль, не выходзячы ў складзе першай каманды, а на наступны год пачаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 красавіка 2020 году ў матчы супраць «Менску» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасьля чаго зноў пачаў выступаць пераважна за дубль.

У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[6]. У сэзоне 2021 году часам выходзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[7] і неўзабаве стаў гульцом расейскай «Тамі»[8]. У сьнежні 2021 году кантракт з расейскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[9].

У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомлем»[10]. Быў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[11] і неўзабаве далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[12]. У жніўні 2023 году скасаваў кантракт зь берасьцейцамі[13] і ўзмацніў склад мазырскай «Славіі»[14]. У лістападзе 2023 году пакінуў «Славію», гэтак і не згуляўшы за яе ў Найвышэйшай лізе[15]. У студзені 2024 году стаў гульцом «Слуцку»[16].

У клюбе зь Менскай вобласьці стаў толькі другім брамнікам, ня здолеўшы выціснуць з складу Ільлю Бранаўца. Згуляўшы некалькі матчаў, у ліпені 2024 году гулец пакінуў клюб[17] ды прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[18].

  1. ^ а б в https://www.pressball.by/footballstat/denis_sadovski/
  2. ^ а б в Denis Sadovskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. ^ а б https://footballfacts.ru/person/332444
  4. ^ а б в г https://vk.com/wall-186632448_40824
  5. ^ "Энергетик-БГУ" подписал трех игроков (рас.)
  6. ^ Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
  7. ^ Футбол. Денис Садовский покинул "Энергетик"-БГУ (рас.) Архіўная копія ад 2021-08-13 г.
  8. ^ Вратарь Денис Садовский перешел в "Томь" (рас.)
  9. ^ Белорусский вратарь Денис Садовский покинул "Томь" (рас.)
  10. ^ Денис Садовский подписал соглашение с "Гомелем" (рас.)
  11. ^ Футбол. Денис Садовский покинул "Гомель" (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-08 г.
  12. ^ Тымонюк и Садовский подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
  13. ^ Садовский стал шестым игроком, покинувшим брестское "Динамо" в летнее трансферное окно (рас.)
  14. ^ Садовский вслед за Шемруком и Сидоренко перебрался из брестского "Динамо" в "Славию" (рас.)
  15. ^ Садовский покинул "Славию" (рас.)
  16. ^ "Слуцк" усилился голкипером (рас.)
  17. ^ Денис Садовский покинул "Слуцк" (рас.)
  18. ^ Денис Садовский - футболист "Днепра" (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]