Аляксандар Александровіч
| Аляксандар Александровіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 ліпеня 1997[1] (29 гадоў)
| |
| Рост | 181 см[2] | |
| Вага | 69 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нафтан | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2019 | Віцебск | 13 (0) |
| 2018—2019 | → Ворша | 33 (1) |
| 2020 | Смалявічы | 19 (0) |
| 2021—2022 | Цьвер[d] | 25 (1) |
| 2022 | Белшына | 12 (0) |
| 2023—2024 | Дняпро Магілёў | 40 (2) |
| 2025 | Дняпро Рагачоў | 6 (1) |
| 2026— | Нафтан | |
| Зборныя | ||
| 2015 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
Алякса́ндар Александро́віч (нар. 6 ліпеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтану».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 году пачаў выступаць за дубль «Віцебска». Пасьля таго, як у ліпені 2015 году «Віцебск» ачоліў былы трэнэр дубля Сяргей Ясінскі, пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 8 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 65-й хвіліне матча супраць «Белшыны» (1:1). У далейшым працягваў зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, агулам у cэзоне 2015 году правёў 8 матчаў у Найвышэйшай лізе і 4 — у Кубку Беларусі.
Пачатак cэзону 2016 году прапусьціў праз траўмы. Вярнуўся на поле ў чэрвені, аднак выступаў пераважна за дубль, за асноўную каманду правёў 4 матчы (2 у чэмпіянаце і 2 у Кубку). Сэзон 2017 году цалкам прапусьціў праз пашкоджаньні. У 2018 годзе вярнуўся на поле, але перадусім выступаў за дубль. У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[3]. Па заканчэньні cэзону 2018 году вярнуўся ў «Віцебск», аднак у красавіку 2019 году зноў быў арандаваны «Воршай»[4]. У cэзоне 2019 году быў трывалым гульцом першага складу. У сьнежні 2019 году вярнуўся з арэнды ў «Віцебск»[5]. У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», а пазьней далучыўся да клюбу «Смалявічы» і ў сакавіку склаў працоўную ўгоду[6]. У складзе смалявіцкай каманды пераважна выходзіў на замену, таксама прыцягваўся да гульняў за дубль. У сьнежні 2020 году пакінуў «Смалявічы»[7].
У студзені 2021 году стаў гульцом расейскага клюбу «Цьвер» з трэцяга дывізіёну[8]. У жніўні 2022 году вярнуўся ў Беларусь, узмацніўшы склад бабруйскай «Белшыны»[9]. У бабруйскай камандзе пераважна выходзіў на замену. У сьнежні 2022 году пакінуў клюб[10]. У ліпені 2023 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра»[11]. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[12]. У 2025 годзе футбаліст бараніў колеры рагачоўскага другалігавага «Дняпра», а перад пачаткам сэзону 2026 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2015 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Віцебск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 | |
| Ворша | Першая ліга | 7 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandr Aleksandrovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-149283/
- ↑ "Витебск" отдал в аренду "Орше" двух игроков (рас.)
- ↑ Трое футболистов "Витебск" отданы в аренду (рас.) Афіцыйны сайт «Віцебска» Архіўная копія ад 2019-04-12 г.
- ↑ Директор "Витебска" Вайтюховский: "В некоторых моментах тренерский штаб переоценил свои возможности" (рас.)
- ↑ Александрович стал игроком "Смолевичей" (рас.)
- ↑ Футболисты покидают "Смолевичи" (рас.)
- ↑ Александрович и Кривулькин трудоустроились в российский Д3 (рас.)
- ↑ Александр Александрович подписал контракт с "Белшиной" (рас.)
- ↑ Комаровский вместо Радькова (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-13 г.
- ↑ Генералов и Александрович пополнили ряды "Днепра" (рас.)
- ↑ Александр Александрович продлил контракт с могилевским "Днепром" (рас.)
- ↑ Александр Александрович подписал контракт с "Нафтаном" (рас.). Football.by (2026-01-28). Праверана 2026-02-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Цьвер»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Беларускія футбалісты