Дака
Дака | |
бэнг. ঢাকা | |
Вуліца ў цэнтры | |
Дата заснаваньня: | 1608 |
Краіна: | Банглядэш |
Кіраўнік: | Atiqul Islam[d] |
Плошча: | 306,38 км² |
Вышыня: | 60 м н. у. м. |
Насельніцтва (2011) | |
колькасьць: | 8 906 039 чал. |
шчыльнасьць: | 29 068,6 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+6 |
летні час: | UTC+7 |
Тэлефонны код: | 02 |
Паштовы індэкс: | 1000, 1100, 1200–1299, 1300–1399 |
Геаграфічныя каардынаты: | 23°43′44″ пн. ш. 90°23′40″ у. д. / 23.72889° пн. ш. 90.39444° у. д.Каардынаты: 23°43′44″ пн. ш. 90°23′40″ у. д. / 23.72889° пн. ш. 90.39444° у. д. |
Дака | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.dhakacity.org |
Да́ка (па-бэнгальску: ঢাকা, Dhâkâ) — сталіца Банґлядэшу. Дака зьяўляецца мэгаполісам і адным з найбуйнейшых гарадоў Паўднёвай Азіі. У 2008 годзе насельніцтва складала 7 000 940 чалавек, а разам са сталічным рэгіёнам насельніцтва складае 15 мільёнаў чалавек паводле зьвестак на 2010 год. Разьмешчаны на беразе ракі Бурыгангі. Гэта дзявяты па велічыні горад у сьвеце[1], а таксама Дака займае высокі радок у сьпісе самых густанаселеных гарадоў сьвету. Дака вядомы як горад мячэтаў[2], а таксама вытворчасьцю мусьліны. Акрамя таго горад часьцяком называюць сталіцай рыкшаў, бо ў горадзе працуюць больш за 400 тысячаў рыкшаў штодня[3]. У цяперашні час Дака служыць адным з галоўных цэнтраў культуры, адукацыі й бізнэсу ў рэгіёне.
Падчас знаходжаньня ў Магольскай імпэрыі ў XVII стагодзьдзі, горад быў вядомы як Джагангір Нагар. Ён быў сталіцай правінцыі й цэнтрам сусьветнага гандлю мусьліны. Сучасны горад, аднак, быў збудаваны галоўным чынам падчас брытанскага панаваньня ў XIX стагодзьдзі, стаўшы другім па велічыні горадам у Бэнгаліі пасьля Калкаты. Пасьля падзелу Бэнгаліі ў 1905 годзе, Дака стала сталіцай новай правінцыі Ўсходняя Бэнгалія й Асам, але страціла гэты статус зноўку ў 1911 годзе, калі падзел быў скасаваны. Пасьля падзелу Брытанскае Індыі ў 1947 году, Дака стала адміністрацыйнай сталіцай Усходняга Пакістану, а пазьней, у 1971 годзе, сталіцай незалежнай краіны Банглядэш. За мінулы пэрыяд горад стаў сьведкам шырокага ўзрушэньня, як то ўправаджэньне ваеннага становішча, абвяшчэньня незалежнасьці вобласьці, ваеннага канфлікту з Пакістанам, спустошанньнем падчас вайны й стыхійных бедзтваў.
Сучасная Дака зьяўляецца цэнтрам палітычнага, культурнага й эканамічнай жыцьця ў Банглядэш[4]. Нягледзячы на тое, што гарадзкая інфраструктура зьяўляецца найбольш разьвітой у краіне, Дака пакутуе ад праблемаў урбанізацыі, як то забруджваньне навакольнага асяродзьдзя й перанасельніцтва. У апошнія дзесяцігодзьдзі, у Дацы быў часткова мадэрнізаваны транспарт і сыстэма сувязі. Горад прыцягвае буйныя замежныя інвэстыцыі, а таксама мае вялікія аб’ёмы камэрцыі й гандлю. У горад сьцягваюцца шмат людзей зь іншых абласьцёх краіны, дзякуючы чаму Дака зрабілася самым хуткарослым горадам у сьвеце[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існаваньне паселішчаў у вобласьці гораду датуецца VII стагодзьдзем. Тэрыторыя сучаснага гораду знаходзілася пад уладай будыйскіх царстваў Камарупа й Імпэрыі Пала перш чым перайсьці пад кантроль індуісцкай дынастыі Сэна ў IX стагодзьдзі[6]. Назва гораду можа быць вытворным ад імя багіні Дакашвары, чый храм зьявіўся ў горадзе ў XII стагодзьдзі, падчас панаваньня дынастыі Сэна[7]. Пасьля імпэрыі Сэна Дакай пасьлядоўна кіравалі султаны Бэнгаліі, султаны Дэлі, а ў 1608 годзе горад перайшоў пад кантроль Магольскай імпэрыі[8]. Разьвіцьцё й значны рост гораду прывяло да абвяшчэньня яго сталіцай Бэнгаліі. Першым губэрнатарам гораду падчас кіраваньня Маголаў стаў Іслам Хан I[9]. Ён назваў горад «Джагангір Нагар» (па-бэнгальску: জাহাঙ্গীর নগর; літаральна горад Джагангіра) у гонар імпэратара Маголаў Джагангіра, аднак гэта назва была скачавана неўзабаве пасьля сьмерці імпэратара. Асноўнае пашырэньне горада праходзіла пад кіраўніцтвам намесьніка Шаіста Хана. У тыя часы насельніцтва гораду павялічылася да аднаго мільёна чалавек[10]. У 1765 годзе Брытанская Ост-Індзкай кампанія атрымала права на збор падаткаў, а пазьней у 1793 годзе навабы Бэнгаліі былі вымушаны адрачыся ад улады над Бэнгаліяй, Бігарам і Арысай, горада перайшоў пад брытанскі кантрль. Насельніцтва горада рэзка скарацілася за гэты пэрыяд, калі роля суседняй Калкаты значна павялічылася, але горад працягваў разьвівацца й мадэрнізавацца. Сучасныя сыстэмы водазабесьпячэньня былі ўведзены ў 1874 годзе, а электразабесьпячэньне гораду пачалося ў 1878 годзе[11]. Вайсковая база была створана непадалёк ад гораду, выступаючы ў якасьці базы для брытанскіх і бэнгальскіх жаўнераў[12].
Падчас няўдалага падзелу Бэнгаліі ў 1905 годзе, Дака была абвешчаная сталіцай ізноў створанай дзяржавы Ўсходняй Бэнгаліі й Асаму, але рэгіён зноўку ўзьяднаўся ў 1911 годзе. Пасьля падзелу Брытанскай Індыі ў 1947 годзе, Дака стала сталіцай Усходняга Пакістану. Горад стаў сьведкам міжабшчыннага гвалту пасьля гэтага падзелу. Вялікая частка індуіскага насельніцтва гораду зьехала ў Індыю, у той час калі ў Даку нахлынуў вялізны паток мусульманаў зь Індыі. Як рэгіянальным палітычным цэнтры, у Дацы праходзіла вялікая колькасьць палітычных стачак. Так прыняцьце урду як адзінай афіцыйнай мовай Пакістану прывяла да маршаў пратэсту з удзелам вялікіх натоўпаў у горадзе. Вядомы як рух мовы бэнгалі, пратэсты прывялі да страляніны з боку пакістанскай паліцыі ў выніку якой загінулі некалькі студэнтаў, якія прымалі ўдзел у мірных дэманстрацыях. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў Дака заставалася агменем палітычнай дзейнасьці, а патрабаваньні аўтаноміі для рэгіёну паступова набіралі моц[13].
Пасьля цыклёну Бгола ў 1970 году, які спустошыў значную частку рэгіёну, загінула каля 500 тысячаў чалавек[14], больш за палову горада было затоплена й мільёны людзей пазбавіліся сваіх дамоў[15]. З гэтага часу павялічылася грамадзкая незадаволенасьць супраць этнічнай дыскрымінацыі й мізэрнай дапамогай з боку цэнтральнага ўраду ў Карачы, пасьля чаго бэнгальскі палітык Шэйх Муджыбур Рахман правёў нацыяналістычны збор 7 сакавіка 1971 году, у якім прыняло ўдзел каля мільёну чалавек. Паводле гэтага збору 26 сакавіка была створана дэкларацыя незалежнасьці Банглядэш[16]. У адказ пакістанская армія пачала вайсковую апэрацыю «Пражэктар», якая прывяла да арыштаў, катаваньняў і забойстваў тысячаў людзей[17]. Пасьля дзевяці месяцаў крывавай вайны індыйскай арміі й партызанаў рэгіёну пакістанская армія здалася 16 сьнежня, што прывяло да стварэньня новай краіны Банглядэш. Дака сталася сталіцай, а ў далейшы пэрыяд ейнае насельніцтва значна павялічылася, бо вялікая колькасьць працоўных-мігрантаў зь сельскіх раёнаў па ўсёй краіне пераехала ў горад[18]. Рост гандлю й прамысловасьці, а таксама насельніцтва гораду стварыла дадатковыя праблемы для сфэры паслугаў і інфраструктуры. За высокіх паказчыкаў росту насельніцтва праводзіцца пашырэньне гарадзкой рысы й разьвіцьцё новых паселішчаў вакол гораду[19].
8 сьнежня 1985 году ў Дацы кіраўнікі 7 дзяржаваў Паўднёвай Азіі падпісалі Статут Паўднёваазіяцкага аб’яднаньня рэгіянальнай супрацы [20].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дака разьмешчана ў цэнтральнай частцы Банглядэш на ўсходнім беразе ракі Бурыганга. Горад месьціцца на ніжнім плыні дэльты ракі Ганг і ахоплівае плошчу ў 360 км²[21]. Ён складаецца з васьмі асноўных і шаснаццаці дапаможных раёнаў. У агульнай складанасьці горад налічвае 725 кварталаў. Дака разьмешчана ў рэгіёне з трапічнай расьліннасьцю й вільготных глебаў, у даволі плоскай вобласьці й недалёк ад мора, з-за гэтага горад часьцяком падвяргяецца паводкам на працягу сэзону моцных дажджоў і цыклёнаў[22].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дака зьяўляецца горадам з гарачым, душным і вільготным трапічным кліматам. Паводле клясыфікацыі Дака мае трапічны, вільготны й сухі клімат. У горадзе праходзяць мусоны са сярэднегадавой тэмпературай 28 °C і штомесяц вагаецца ад 20 °C у студзені й да 32 °C у траўні[23]. Амаль 80% сярэднегадавой колькасьці ападкаў ад 1854 мм выпадаюць у пэрыяд з траўня па верасень. Павелічэньне забруджваньня паветра й вады, якія вынікаюць з-за пробак і прамысловых адходаў зьяўляецца сур’ёзнай праблемай, якая ўплывае на грамадзкае здароўе й якасьць жыцьця ў горадзе. Водныя аб’екты й балоты вакол Дакі могуць быць зьнішчаны, паколькі на іхнем месцы будуюць шматпавярховыя дамы й іншыя аб’екты нерухомасьці. Зьвязаная з забруджваньнем навакольнага асяродзьдзя, эрозія натуральных месцаў пасяленьня пагражае зьнішчыць большую частку рэгіянальнай біяфауны[24].
Кліматычныя зьвесткі для Дакі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 29 | 33 | 38 | 38 | 38 | 39 | 37 | 37 | 35 | 34 | 32 | 30 | 39 |
Сярэдні максымум t, °C | 24 | 26 | 30 | 31 | 31 | 31 | 30 | 31 | 30 | 30 | 28 | 25 | 29 |
Сярэдняя t, °C | 19 | 22 | 26 | 28 | 28 | 28 | 28 | 29 | 28 | 27 | 24 | 20 | 26 |
Сярэдні мінімум t, °C | 14 | 17 | 22 | 25 | 26 | 27 | 27 | 27 | 26 | 25 | 20 | 16 | 22 |
Абсалютны мінімум t, °C | 9 | 9 | 14 | 18 | 21 | 22 | 24 | 23 | 21 | 18 | 12 | 10 | 9 |
Норма ападкаў, мм | 0 | 20 | 50 | 110 | 260 | 350 | 390 | 310 | 250 | 160 | 30 | 0 | 1970 |
Крыніца: Weatherbase.com |
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва гораду ў ягоных адміністрацыйных межах складае каля 7 млн чалавек, насельніцтва разрослай аглямэрацыі — каля 12,8 млн чалавек (на 2008 год). Штогадовы рост насельніцтва — каля 4,2%, што зьяўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод гарадоў Азіі. Гэта тлумачыцца велізарным прытокам мігрантаў зь сельскіх раёнаў краіны. Паводле зьвестак часопіса Far Eastern Economic Review, да 2025 году насельніцтва горада можа дасягнуць 25 млн чалавек.
Узровень пісьменнасьці насельніцтва складае 68,3%. Каля 90% жыхароў вызнаюць іслам пераважна суніцкага толку, другая па распаўсюджанасьці рэлігія — індуізм (9%). Прыкладна 1% прыпадае на хрысьціянства й будызм, доля якіх прыкладна роўная. Абсалютная большасьць насельніцтва размаўляе на бэнгальскай мове, з прычыны наяўнасьці мігрантаў з усіх рэгіёнаў Банглядэш, бэнгальская мова тут прадстаўлена шматлікімі рэгіянальнымі варыяцыямі. У сфэры бізнэсу распаўсюджана ангельская мова, а таксама маецца досыць вялікая дыяспара, размаўляючая на урду (па афіцыйных зьвестках каля 40 тыс. чалавек, але на самой справе, хутчэй большай). У горадзе жывуць досыць вялікая колькасьць кітайцаў, карэйцаў, індыйцаў, бірманцаў і нэпальцаў, якія працуюць пераважна на кіруючых месцах у розных галінах прамысловасьці.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Важнай часткай грамадзкага транспарту Дакі зьяўляюцца роварарыкшы й мотарыкшы, штодня на працу выходзіць каля 400 тысячаў зь іх. Тым ня менш, толькі каля 85 тыс. рыкшаў маюць ліцэнзію на гэты від дзейнасьці. Дзейнасьць роварарыкшаў забаронена ў шматлікіх частках горада, бо служыць чыньнікам дарожных затораў. Аўтобусны парк абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй Bangladesh Road Transport Corporation (BRTC), а таксама прыватнымі апэратарамі транспарту. Скутэры, таксі й прыватныя аўтамабілі становяцца ўсё больш папулярнымі ў сувязі з ростам сярэдняй клясы ў горадзе. Урад ажыцьцяўляе кантроль замены двухтактных рухавікоў таксі да гэтак званае «зялёнае таксі», якое працуе на сьціснутым прыродным газе[25]. У горадзе існуе чыгуначны транспарт, які ажыцьцяўляе сувязь Дакі зь іншымі рэгіёнамі краіны, а таксама забясьпечвае паведамленьне зь індыйскім мэгаполісам Калката.
Дака — важны транспартны вузел, які злучае многія куткі краіны й суседнія рэгіёны Індыі. Порт Дакі ёсьць адзін з найбуйнейшых рачных партоў ў сьвеце, ён злучае горад з унутранымі абласьцямі краіны ўздоўж ракі Бурыганга й іншых рукавоў дэльты Ганга. Міжнародны Аэрапорт гораду зьяўляецца самым буйным і загружаным у краіне, ён разьмешчаны за 15 км на поўнач ад цэнтру гораду. На гэты аэрапорт прыходзіцца да 52% усіх міжнародных і ўнутраных рэйсаў краіны, у тым ліку ў краіны Азіі, Блізкага Ўсходу, Паўночнай Афрыкі й Заходняй Эўропы.
На сёньняшні дзень рыхтуецца праект па будаўніцтве мэтрапалітэну, які будзе складацца з трох лініяў. Першы этап будаўніцтва складаецца з пабудовы першай лініі, якая будзе праходзіць з поўначы на поўдзень на 21,5 км, ён ацэньваецца ў 1,7 мільярдаў даляраў ЗША[26].
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ World Bank (July 30, 2010). Country Assistance Strategy for the People's Republic of Bangladesh for the Period FY11-14 ст. 4
- ^ «Everything about our city». Dhaka City.
- ^ Lawson, Alastair (2002-10-05). «Dhaka's beleaguered rickshaw wallahs»(недаступная спасылка). BBC News.
- ^ «Price Information of Essential Commodities». National Web Portal, Government of Bangladesh.
- ^ «Danger in Dhaka, the fastest-growing city». BBC News.
- ^ Hasna Jasimuddin Moudud (2001). South Asia: Eastern Himalayan Culture, Ecology and People. Dhaka: Academic Press and Publishers. ISBN 984-08-0165-1.
- ^ Nagendra K. Singh (2003). Encyclopaedia of Bangladesh (Hardcover). Anmol Publications Pvt Ltd. p. 19. ISBN 81-261-1390-1.
- ^ Taru Bahl & M.H. Syed (2003). Encyclopaedia of the Muslim World. Anmol Publications PVT. p. 55. ISBN 81-261-1419-3.
- ^ Francis Bradley Bradley-Birt (1906). The Romance of an Eastern Capital. Smith, Elder, & Co. p. 264. ISBN 1-150-52170-8.
- ^ M. Atiqullah and F. Karim Khan (1965). Growth of Dacca City: Population and Area (1608–1981). Social Science Research Project, University of Dacca Press. p. 6.
- ^ Mohammad Atiqullah & Fazle Karim Khan (1965). Growth of Dacca City: Population and Area, 1608–1981. University of Dacca. ст. 10.
- ^ Roy, Pinaki (2008-07-28). "Golden past of olden Dhaka". The Daily Star.
- ^ The Feminist Review Collective (28 March 1991). Feminist Review (Issue 37). Routledge. p. 40. ISBN 0-415-06536-4.
- ^ "Timeline: Major tropical cyclones". BBC News.
- ^ Srivastava, H. N.; G. D. Gupta (2006). Management of natural disasters in developing countries. Centre for Science & Technology of the Non-Aligned and other Developing Countries. ст. 14. ISBN 81-7035-425-0.
- ^ Richards, John (2002). «Calcutta and Dhaka: A tale of two cities». Inroads.
- ^ Archer Blood. «Transcript of Selective Genocide Telex» (PDF). Department of State, United States.
- ^ «BANGLADESH: Jobless rural poor rush to the cities». IRIN humanitarian news and analysis
- ^ «Improved System for Disaster Mitigation and Environmental Management in Bangladesh» (PDF). Regional United Nations Centre for Regional Development.
- ^ Статут ПААРС (анг.) // Паўднёваазіяцкае аб’яднаньне рэгіянальнай супрацы, 12 ліпеня 2020 г. Праверана 11 сьнежня 2022 г.
- ^ "Area, Population and Literacy Rate by Paurashava" (PDF). Bangladesh Bureau of Statistics. 2001
- ^ Hough, Michael (2004). Cities and natural process. Routledge. ст. 64–65. ISBN 0-415-29855-5.
- ^ Weatherbase: Historical Weather for Dhaka, Bangladesh. weatherbase.com.
- ^ Mondal, M. Abdul Latif. «Our Cities: 15th Anniversary Special». The Daily Star
- ^ Rahman, Mushfiqur (2003). «Compressed Natural Gas»
- ^ «Muhith to sit with armed forces to resolve metro rail site dispute». thefinancialexpress.