Бігар
| Бігар | |
| анг. Bihar гіндз. बिहार урд. بہار | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Індыя |
| Статус | штат |
| Адміністрацыйны цэнтар | Патна |
| Улучае | 38 акругаў |
| Дата ўтварэньня | 22 сакавіка 1912 |
| Губэрнатар | Дньяндэа Яшвантрао Патыл |
| Галоўны міністар | Джытан Рам Манджгі |
| Афіцыйныя мовы | гіндзі, урду |
| Насельніцтва (2011) | 103 804 637 чал. (3-е месца) |
| Шчыльнасьць | 1102 чал./км² |
| Плошча | 94 163 км² (12-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Бігару | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5:30 |
| Код ISO 3166-2 | IN-BR |
| Паштовыя індэксы | 800XXX - 855XXX |
| Код аўтам. нумароў | BR |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Бігар (анг. Bihar, гіндз. बिहार, урд. بہار; вымаўл. [bɪˈɦaːr]) — штат на паўночным усходзе Індыі на высокаўрадлівай інда-ганскай раўніне. Мяжуе з Нэпалам на поўначы, са штатамі Утар-Прадэш на захадзе, Джаркганд на поўдні і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе. Займае дванаццатае месца сярод штатаў па плошчы (94 164 км²) і трэцяе па насельніцтве (82,8 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Патна, старажытная сталіца першых індыйскіх імпэрыяў Нандаў (4 ст. да н. э.) і Маур’яў (4—2 стст. да н. э.).
У культурным пляне Бігар зьяўляецца часткай бгаджпурымоўнага «гартлэнду» Індыі. Афіцыйныя мовы штату — два літаратурныя рэгістры гіндустані, гіндзі і ўрду, аднак гістарычна ў Бігары распаўсюджаныя мовы й іншыя ідыёмы г. зв. клястэру ўсходняга гіндзі — асобных моваў дыялектнага кантынуўму, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бігар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
