Буратыя
Буратыя | |
Республика Бурятия Буряад Улас | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Рэспублікі Буратыі[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Фэдэральная акруга | Сыбірская |
Статус | рэспубліка |
Уваходзіць у | Сібірская фэдэральная акруга і Далёкаўсходняя фэдэральная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Улан-Удэ |
Дата ўтварэньня | 21 красавіка 1992 |
Кіраўнік | Аляксей Самбуевіч Цыдзенаў[d] |
Афіцыйныя мовы | расейская мова і бурацкая мова |
Насельніцтва (2005) | 969 146 |
Плошча | 351 300 км² |
Буратыя на мапе Расеі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +8 |
Код ISO 3166-2 | RU-BU |
Код аўтам. нумароў | 03 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бура́тыя — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Ўсходняй Сыбіры ў Забайкальлі, які мяжуе з Іркуцкай вобласьцю й Забайкальскім краем, Тувой і Манголіяй. Амываецца возерам Байкал.
Насельніцтва Буратыі — 969,1 тыс. чал. (2005). Шчыльнасьць насельніцтва: 2,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 57% (2005).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1703 годзе Буратыя паводле дамовы, падпісанай Пятром I, была ўключаная ў склад Расейскай імпэрыі. 30 траўня 1923 была створаная Бурат-Мангольская АССР у складзе РСФСР. У 1937 году з складу Буратыі былі вылучаныя Усьць-Ардынская і Агінская Бурацкія аўтаномныя акругі. У 1958 ператвораная ў Бурацкую АССР. З 1992 Буратыя — рэспубліка ў складзе Расейскай Федэрацыі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальны склад: расейцы (67,8%), бураты (27,8%), немцы (1,16%), украінцы (0,98%), татары (0,83%).
У Буратыі 6 гарадоў, 21 адміністрацыйны раён, 29 паселішчаў гарадзкога тыпу і 614 сельскіх населеных пунктаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Буратыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў