Сьцяг Буратыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьцяг Буратыі

Сьцяг Буратыі зьяўляецца дзяржаўным сымбалем Буратыі. Прыняты 29 кастрычніка 1992 году.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Рэспублікі Буратыя уяўляе сабою простакутнае палатно, якое складаецца з трох гарызантальна разьмешчаных каляровых палосаў: верхняй сіняга колеру, складае дзьве чвэрці шырыні, сярэдняй белага колеру, складае адну чацьвёртую шырыні і ніжняй жоўтага колеру, складае адну чацьвёртую шырыні сьцяга. У левым верхнім куту сіняй частцы палатна сьцяга на адлегласьці адной чвэрці даўжыні сьцяга ад тронка намаляваны жоўтым колерам традыцыйны знак Буратыі — саёмба, які ўяўляе сабою малюнак месяца, Сонца і агменя ў наступнай пасьлядоўнасьці: унізе серп месяца, над ім круг сонца, а над імі малюнак агменю з трыма галінкамі полымя. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]