Перайсьці да зьместу

Барусія Мёнхэнглядбах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барусія Мёнхэнглядбах
Поўная назва Borussia VfL 1900 Mönchengladbach e.V.
Заснаваны 1900
Горад Мёнхэнглядбах, Нямеччына
Стадыён Барусія-Парк
Умяшчальнасьць: 54 057
Прэзыдэнт Рольф Кёнігс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
borussia.de (ням.)​ (анг.)​ (нід.)​ (кіт.)​ (гішп.)

«Бару́сія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Мёнхэнглядбаху. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Нямеччыны і трохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Двухразовы ўладальнік Кубка УЭФА (1975, 1979). «Барусія» зьяўляецца адным з самых тытуляваных і найбольш актыўна падтрымоўваюмым заўзятарамі клюбаў Нямеччыны. Клюб налічвае больш за 93 тысячаў сяброў і зьяўляецца шостым паводле велічыні зарэгістраваным спартовым аб’яднаньнем Нямеччыны[2]. Колеры клюбу — зялёны, чорны й белы, а афіцыйны сымбаль — жарабя Юнтэр (ням. Jünter). Поўная назва клюбу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсьць лацінізаваны варыянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартовых клюбаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартовае таварыства для цялесных практыкаваньняў» і акрамя футболу ў клюбе маюцца таксама сэкцыі па гандболе й настольным тэнісе.

З 2004 году «Барусія» хатнія матчы праводзіць на «Барусія-Парку», але раней выступала на «Бёкельбэргштадыёне» з 1919 году. Асноўным супернікам клюбу ёсьць «Кёльн», матчы супраць якога маюць імя Райнлядзкае дэрбі[3]. Другаснымі супернікамі ёсьць іншыя дружыны з рурскага рэгіёну, як то дортмундзкая «Барусія», дусэльфорфская «Фартуна» і левэркузэнскі «Баер».

Гульцы «Барусіі» ў 1900 годзе.

У канцы 1899 году група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клюб. І ўжо 1 жніўня 1900 году быў афіцыйна зарэгістраваны клюб «Барусія Мёнхэнглядбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клюб Барусія 1900 Мёнхэнглядбах» (ням. «Fußballklub Borussia 1900 Mönchengladbach»). У 1903 годзе клюб быў прыняты ў Райнска-вэстфальскі гульнёвы зьвяз (ням. Rheinisch-Westfälischen Spielverband)[4]. У 1914 годзе было набыта спартовае збудаваньне «De Kull»[5], на месцы якога пасьля перамогі Барусіі Мёнхэнглядбах у фінале кубка Нямеччыны ў 1960 годзе колькасьць месцаў на стадыёне была павялічаная ад 10 000 да 34 500 і была нададзеная новая назва — «Стадыён на Бэкельбэргу» (ням. «Bökelbergstadion»)[6]. Але толькі пасьля Другой сусьветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад у самую высокую клясу ў той час — Найвышэйшую заходнюю лігу (ням. Oberliga West).

Выхад у Бундэсьлігу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кваліфікацыйная гульня 1965 году за выхад у Бундэсьлігу супраць «Гольштайну».

24 жніўня 1960 году «Барусія» стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытулу — Кубка Нямеччыны, перамогшы ў фінале зь лікам 3:2 футбольны клюб «Карльсруэ»[7]. У наступным годзе клюб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV»[8]. 26 чэрвеня 1965 году клюб выйшаў у прафэсійную найвышэйшую футбольную лігу Нямеччыны — Бундэсьлігу, заснаваную двума гадамі раней. «Барусія» перамагла ў рэлегацыйных матчах, пасьля таго як скончыла сэзон у Заходняй рэгіянальнай лізе (ням. Regionalliga West) першай. Другую пуцёўку ў Бундэсьлізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» зь Мюнхэну.

Генэс Вайсвайлер трэнаваў «Барусію» амаль дзесяць гадоў, не зважаючы на тое, што у быцьцё футбалістам гуляў за «Кёльн».

«Глядбах» пачаў свой шлях у Бундэсьлізе ў сэзоне 1965—1966 гадоў. У першым жа матчы клюб згуляў унічыю з нойнкірхэнскай «Барусіяй», а ў першым хатнім матчы глядбахцы ўшчэнт перамаглі бэрлінскую «Тасманію» зь лікам 5:0. У наступным сэзоне клюб паказаў бамбардзірскую здольнасьць, забіўшы 70 галоў. На рахунку нападніка Гэрбэрта Ляўмэна значылася 18 трапных стрэлаў, Бэрнд Руп адзначыўся 16 разоў, а Юп Гайнкес улучыў 14 мячоў у браму супернікаў. Дзякуючы добрай розьніцы мячоў, дружына змагла завяршыць сэзон на 8 месцы ў табліцы. Перамогчы ў матчы 18 туру «Шальке-04» зь лікам 11:0, дружына ўсталявала рэкорд сваёй самай буйной перамогі ў Бундэсьлізе[9]. Посьпехі мелі збочны эфэкт, бо заробная плата гульцоў падскочыла, і таму нялёгка было ўтрымаць добрых гульцоў у клюбе. Юп Гайнкес пераехаў у «Гановэр-96» за 275 тысяч марак, Бэрнд Руп перайшоў у «Вэрдэр», а браўншвайскі «Айнтрахт» падпісаў Гергарда Эльфэрта. Клюб выкупіў Пэтэра Мэера і Пэтэра Дытрыха і тым самым кампенсаваў сыход дасьведчаных гульцоў.

«Барусія» і мюнхэнская «Баварыя» правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сэзоне 1968—1969 гадоў, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сэзоне, а потым перамагла й у наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэсьлігі абараніўшы тытул чэмпіёна. 20 кастрычніка 1971 году ў матчы розыгрышу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў глядбахцы зьнішчылі мілянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 7:1, але вынікі матчу былі ануляваныя УЭФА, бо падчас гульні ў італьянскага нападніка Рабэрта Банінсэньна была кінутая бляшанка з колай, і гульцу, нават, прыйшлося зьвяртацца па мэдычную дапамогу[10]. Пасьля паразы ў гасьцёх у Міляне зь лікам 4:2, паўторны матч у Бэрліне скончыўся без галоў, таму «Барусія» была вымушаная пакінуць турнір. Пасьля вылету «Барусія» атрымала суцяшальную перамогу над «Кёльнам» зь лікам 2:1 у дэрбі Райнлянду і здабыла свой другі Кубка Нямеччыны ў гісторыі. Пераможны гол забіў Гюнтэр Нэцэр, для якога гэты матч стаўся апошнім у складзе клюбу, бо надалей ён перайшоў у табар мадрыдзкага «Рэалу»[11].

Першым фіналам эўракубкаў для клюбу стаў фінальны матч 9 траўня 1973 году. «Лівэрпул» атрымаў перамогу ў першым матчы зь лікам 3:0, які быў перанесены праз моцны дождж. 23 траўня адбылася гульня ў адказ, дзе нямецкія футбалісты дома перамаглі ангельцаў, але толькі зь лікам 2:0, чаго не хапіла дзеля таго, каб здабыць агульную перамогу[12]. Наступныя сэзоны былі адзначаныя сыходам вядомых гульцоў, аднак галоўны нападнік Глядбаху застаўся. У сэзоне 1973—1974 гадоў з 30 галамі на сваім рахунку Юп Гайнкес стаў найлепшым бамбардзірам Бундэсьлігі, упершыню футбаліст мёнхэглябдаскай «Барусіі» дамогся такога рэкорду. У тым першым сэзоне пасьля сыходу Нэцэра «Барусія» фінашавала на адзін пункт ніжэй за «Баварыю». Забіўшы 93 мячы, «Барусія» ўсталявала новы клюбны рэкорд. У наступныя гады «Барусія» сканчвала сэзон на 3, 5 і 2 месцах.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Ёнас Омлін (капітан) 1994
2 Сьцяг Італіі Аб Фабіё К’ярадыя 2005
3 Сьцяг Японіі Аб Ко Ітакура 1997
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Марвін Фрыдрых 1995
7 Сьцяг Аўстрыі ПА Кевін Штэгер 1993
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Вайгль 1995
9 Сьцяг Францыі Нап Франк Анара 1996
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Флёрыян Нойгаўс 1997
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Кляйндынст 1995
13 Сьцяг Японіі Нап Сіё Фукуда 2004
14 Сьцяг Францыі Нап Алясан Плеа 1993
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Філіп Зандэр 1998
19 Сьцяг Францыі Нап Натан Н’Гуму 2000
20 Сьцяг Нямеччыны Аб Люка Нэц 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Тобіяс Зыпэль 1988
22 Сьцяг Аўстрыі Аб Штэфан Ляйнэр 1992
25 Сьцяг Нямеччыны Нап Робін Гак 1998
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Люкас Ульрых 2004
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Рока Райц 2002
28 Сьцяг Армэніі Нап Грант-Леон Ранас 2003
29 Сьцяг ЗША Аб Джо Скалі 2002
30 Сьцяг Швайцарыі Аб Ніка Эльвэдзі 1996
31 Сьцяг Чэхіі Нап Томаш Чванчара 2000
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Морыц Нікаляс 1997
34 Сьцяг Нямеччыны Нап Чарлз Гэрман 2006
38 Сьцяг Люксэмбургу Нап Івандра Саншыш 2004
41 Сьцяг Нямеччыны Бр Ян Альшоўскі 2001

Рэзэрвовая каманда

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Aretz, Markus; Giebeler, Stephan; Kreuls, Elmar Borussia Mönchengladbach: Die Chronik. — Göttingen: Die Werkstatt GmbH, 2015. — 175 с. — ISBN 9783730702123

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]