Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе 2024—2025 гадоў
| Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе 2024—2025 гадоў | |
| Спаборніцтва | Бундэсьліга |
|---|---|
| Даты | 23 жніўня 2024 — 17 траўня 2025 |
| Колькасьць удзельнікаў | 18 |
| Пераможца | Баварыя Мюнхэн |
Бундэсьліга 2024—2025 гадоў — 62-і розыгрыш Бундэсьлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Нямеччыны, які ладзіўся з 23 жніўня 2024 году па 17 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стала мюнхэнская «Баварыя», якая тым самым здабыла свой 33-і тытул Бундэсьлігі і 34-ы чэмпіёнскі тытул.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Бундэсьлігі 2 — «Санкт-Паўлі» і «Гольштайн». Апошні з памянёных клюбаў дэбютаваў у розыгрышах Бундэсьлігі, у той час як «Санкт-Паўлі» вярнуўся ў элітны дывізіён пасьля 13 гадоў адсутнасьці[1]. У адваротным кірунку рушылі «Кёльн» і «Дармштат-98».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Баварыя Мюнхэн | 34 | 25 | 7 | 2 | 99 | 32 | +67 | 82 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Баер Левэркузэн | 34 | 19 | 12 | 3 | 72 | 43 | +29 | 69 | |
| 3 | Айнтрахт Франкфурт | 34 | 17 | 9 | 8 | 68 | 46 | +22 | 60 | |
| 4 | Барусія Дортмунд | 34 | 17 | 6 | 11 | 71 | 51 | +20 | 57 | |
| 5 | Фрайбург | 34 | 16 | 7 | 11 | 49 | 53 | −4 | 55 | Лігавы этап Лігі Эўропы |
| 6 | Майнц | 34 | 14 | 10 | 10 | 55 | 43 | +12 | 52 | Раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў |
| 7 | РБ Ляйпцыг | 34 | 13 | 12 | 9 | 53 | 48 | +5 | 51 | |
| 8 | Вэрдэр Брэмэн | 34 | 14 | 9 | 11 | 54 | 57 | −3 | 51 | |
| 9 | Штутгарт | 34 | 14 | 8 | 12 | 64 | 53 | +11 | 50 | Лігавы этап Лігі Эўропы[a] |
| 10 | Барусія Мёнхэнглядбах | 34 | 13 | 6 | 15 | 55 | 57 | −2 | 45 | |
| 11 | Вольфсбург | 34 | 11 | 10 | 13 | 56 | 54 | +2 | 43 | |
| 12 | Аўгсбург | 34 | 11 | 10 | 13 | 35 | 51 | −16 | 43 | |
| 13 | Уніён Бэрлін | 34 | 10 | 10 | 14 | 35 | 51 | −16 | 40 | |
| 14 | Санкт-Паўлі | 34 | 8 | 8 | 18 | 28 | 41 | −13 | 32 | |
| 15 | Гофэнгайм | 34 | 7 | 11 | 16 | 46 | 68 | −22 | 32 | |
| 16 | Гайдэнгайм | 34 | 8 | 5 | 21 | 37 | 64 | −27 | 29 | Пераходныя матчы |
| 17 | Гольштайн Кіль | 34 | 6 | 7 | 21 | 49 | 80 | −31 | 25 | Паніжэньне ў Бундэсьлігу 2 |
| 18 | Бохум | 34 | 6 | 7 | 21 | 33 | 67 | −34 | 25 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
- ↑ «Штутгарт» кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі Эўропы як пераможца Кубка Нямеччыны.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Гайдэнгаймам», які заняў 16-е месца ў Бундэсьлізе, і «Эльфэрсбэргам», які заняў трэцяе месца ў Бундэсьлізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Гайдэнгайм», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 22 траўня 2025 20:30 |
Гайдэнгайм | 2:2 | Эльфэрсбэрг | Фойт-Арэна, Гайдэнгайм Гледачоў: 15000 Судзьдзя: Свэн Яблонскі |
|---|---|---|---|---|
| Зірслебэн, 62’ Гонзак, 64’ |
Справаздача | Петкаў, 18’ Аслані, 42’ | ||
Матч у адказ
| 26 траўня 2025 20:30 |
Эльфэрсбэрг | 1:2 | Гайдэнгайм | Вальдштадыён ан дэр Кайзэрліндэ, Шпізэн-Эльфэрсбэрг Гледачоў: 9105 Судзьдзя: Саша Штэгеман |
|---|---|---|---|---|
| Фэльгаўэр, 31’ | Справаздача | Гонзак, 9’ Сіенза, 90+5’ | ||
Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Гулец | Клюб | Галы |
|---|---|---|---|
| 1 | Гары Кейн | Баварыя Мюнхэн | 26 |
| 2 | Сэру Гірасі | Штутгарт | 21 |
| Патрык Шык | Баер Левэркузэн | ||
| 4 | Ёнатан Буркарт | Майнц | 18 |
| 5 | Тым Кляйндынст | Барусія Мёнхэнглядбах | 16 |
| 6 | Эрмэдын Дэміравіч | Штутгарт | 15 |
| Амар Мармуш | Айнтрахт Франкфурт | ||
| Юго Экітыке | Айнтрахт Франкфурт | ||
| 9 | Бэньямін Шэшка | РБ Ляйпцыг | 13 |
| 10 | Майкл Алісэ | Баварыя Мюнхэн | 12 |
| Нік Вольтэмадэ | Штутгарт | ||
| Джамал Мусіяла | Баварыя Мюнхэн | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Nach 13 Jahren: Der FC St. Pauli ist zurück in der Bundesliga!». Bundesliga.
- ↑ DFB-Sportgericht wertet Bundesligaspiel in Berlin für Bochum (ням.). Нямецкі футбольны зьвяз (9 студзеня 2025). Праверана 27 жніўня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (ням.) (анг.)