Ніка Эльвэдзі
| Ніка Эльвэдзі | ||
| ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 верасьня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барусія Мёнхэнглядбах | |
| Нумар | 30 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2015 | Цюрых II[d] | 24 (0) |
| 2014—2015 | Цюрых | 18 (1) |
| 2015— | Барусія Мёнхэнглядбах | 297 (15) |
| Зборныя | ||
| 2012—2013 | Швайцарыя (да 17)[d] | 11 (0) |
| 2013—2015 | Швайцарыя (да 19)[d] | 19 (2) |
| 2014 | Швайцарыя (да 18)[d] | 1 (0) |
| 2016— | Швайцарыя | 63 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ніка Эльвэдзі (па-нямецку: Nico Elvedi; нар. 30 верасьня 1996 году) — швайцарскі футбаліст, цэнтральны абаронца нямецкага клюбу «Барусія» зь Мёнхэнглядбаху і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Мае брата-блізьнюка Яна, які таксама зьяўляецца футбалістам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўшыся ў Цюрыху, Эльвэдзі гадаваўся ў акадэміі мясцовага клюбу «Цюрых». Абаронца дэбютаваў у швайцарскай Супэрлізе 15 траўня 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць клюбу «Лязана», які скончыўся зь лікам 1:0, а сам гулец правёў поўны матч[2]. Не зважаючы на ня вельмі сталыя выступы на радзіме, Эльвэдзі далучыўся да «Барусіі» зь Мёнхэнглядбаху ў 2015 годзе за кошт трансфэру, памер выплаты за які склаў 4 мільёны эўра. У сваім першым сэзоне ў Нямеччыне Эльвэдзі правёў 21 матч у нацыянальным чэмпіянаце. У далейшым гульнявы час швайцарца паступова павялічваўся, то бок у сэзоне 2017—2018 гадоў ён ужо правёў 36 матчаў ва ўсіх турнірах, зь іх 33 у чэмпіянаце. Менавіта ў сэзоне 2017—2018 гадоў Эльвэдзі ўпершныю адзначыўся галявым стрэлам за нямецкі клюб у Бундэсьлізе. Гэта здарылася падчас матчу супраць «Кёльну», а гэты гол стаў адзіным у сустрэчы.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эльвэдзі выступаў за розныя швайцарскія юнацкія і моладзевыя дружыны і дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Швайцарыі 28 траўня 2016 году ў матчу супраць зборнай Бэльгіі, дзе альпійцы трывалі паразу зь лікам 1:2[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Nico Elvedi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Lausanne Sport vs. FC Zürich». Soccerway.
- ^ «Switzerland vs. Belgium — Football Match Summary». ESPN.
