Гандбол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гульня жаночых зборных Партугаліі й Ізраілю

Гандбо́л (па-дацку: håndbold, па-ангельску: handball — «ручны мяч») — камандная гульня зь мячом 7 на 7 гульцоў (па 6 палявых і брамнік у кожнай камандзе). Мэтаю гульні — забіць як найбольш галоў (толькі з дапамогаю рук) у браму суперніка.

Правілы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэта гульні — закінуць як мага больш мячоў у вароты (3х2 м) суперніка. Пры гэтым пры кідку нельга заступаць за лінію, якая абмяжоўвае 6-мэтровую зону перад варотамі.

Гульнявое поле[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляцоўка для гульні ў гандбол мае памеры 40×20 м, на супрацьлеглых канцох яе знаходзяцца брамы памерам 2×3 м. Каля брамаў намаляваныя паўкругі радыюсам 6 м, якія пазначаюць межы брамніцкае пляцоўкі, у якой мае права знаходзіцца толькі брамнік.

На адлегласьці 7 м ад брамы праведзеная рыса даўжынёю 1 м, зь якой б’юць штрафныя ўдары пры грубых парушэньнях правілаў (пэнальці). На адлегласьці 4 м ад брамы праведзеная раўналежная 7-мэтровай адзнацы рыса, якая адзначае мяжу выхаду брамніка дзеля адбіваньня 7-мэтровага кідку.

На адлегласьці 9 м ад брамы пункцірнай лініяй намаляваны паўкруг, зь якога разыгрываюць вольныя ўдары (9-мэтровая лінія).

Поле падзеленае цэнтральнай лініяй на дзьве роўныя часткі.

Брама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандбольная брама мае пралёт шырынёю 3 мэтры і вышынёю 2 мэтры. Яна павінна быць трывала замацаваная да падлогі ці да задняе сьцяны.

Штангі і перакладзіна мусяць быць вырабленыя з аднаго матэрыялу і ўяўляюць сабою квадратныя ў сячэньні слупы з бакамі па 8 см. Тры бакі слупоў, бачныя з гульнявой пляцоўкі, мусяць быць расфарбаваныя ў два кантрастныя колеры, якія павінны кантраставаць з колерам пляцоўкі. Колеры абодвух брамаў мусяць быць аднолькавыя.

Кожная брама мае сетку, зьвязаную такім чынам, каб скрозь яе не праляцеў мяч.

Каманда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманды складаюцца з 14 гульцоў, 7 зь якіх знаходзяцца на пляцоўцы. Гульцы могуць мяняцца па ўказаньні трэнэра.

Пазыцыі ў гандболе:

  • брамнік
  • цэнтральны гульнёвы — гуляе па цэнтры поля, распачынае атакі.
  • бакавыя гульнёвыя ці паўсярэднія — між цэнтральным і скрайнімі.
  • скрайнія — на флянгах.
  • лінейны ці абаротны — гуляе ў абароне з мэтаю падбору адбітых мячоў.

Вопратка гульцоў каманды павінна быць аднолькавай, за выняткам брамніка. На цішотцы і шортах павінны быць нумары гульца. Нашэньне касак і абаронных масак забароненае, таксама нельга апранаць біжутэрыю і акуляры ў цьвёрдай аправе.

Мяч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандбольны мяч 3 памеру

Мяч сфэрычнае формы і мусіць быць зроблены са скуры ці з сынтэтычнага матэрыялу. Недапушчальна рабіць ягоную паверхню бліскучай альбо сьлізкай. Паколькі вядзеньне мяча адбываецца адной рукой, усталяваныя памеры залежаць ад узросту і стаці гульцоў.

Памер Кляса Даўжыня акружыны, см Маса, г
III Мужчыны ад 16-ці гадоў 58—60 425—475
II Жанчыны, юнакі ад 12-ці і дзяўчыны ад 14-ці гадоў 54—56 325—375
I Ад 8-мі гадоў 50—52 290—330

Працягласьць гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матчы дарослых камандаў (ад 16 гадоў) складаюцца з двух таймаў па 30 хвілінаў з 15-хвілінным перапынкам (матчы дзіцячых камандаў 8-12 гадоў складаюцца з двух таймов па 20 хвілінаў, а камандаў 12-16 гадоў — па 25 хвілінаў). Пасьля перапынку каманды мяняюць бакі пляцоўкі. Нічыя ў гандболе дапускаецца, аднак у выпадку неабходнасьці выяўленьня пераможцы можа быць прызначаны дадатковы час — два таймы па 5 хвілінаў з 1-хвілінным перапынкам. Асьлі першы дадатковы час ня выявіў пераможцу, тады праз 5 хвілінаў прызначаюць другі дадатковы час на тых самых умовах. Калі й другі дадатковы час скончыўся ўнічыю, прызначаюць сэрыю зь пяці 7-мэтровых кідкоў.

Пры кароткатэрміновых прыпынках у гульні (напрыклад, выхадзе мяча за бакавую лінію) адлік часу не спыняецца. У выпадку неабходнасьці больш працяглага перапынку судзьдзі могуць спыніць сэкундамэр. У прыватнасьці, спыненьне сэкундамэру абавязковае пры выдаленьні гульца, нарадзе судзьдзяў.

Кожная каманда мае права адзін раз цягам тайму ўзяць 1-хвілінны тайм-аўт, на час якога сэкундамэр таксама спыняецца. Тайм-аўт дазволена браць толькі тады, калі каманда валодае мячом.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца, што падобныя да гандболу гульні існавалі ўжо ў Старажытнай Грэцыі (уранія), Рыме (герпастум) і сярэднявечнай Нямеччыне (фангбальшпіль).

Сучасны гандбол сфармаваўся напрыканцы XIX стагодзьдзя ў Паўночнай Эўропе, найперш у Даніі, Нямеччыне, Нарвэгіі і Швэцыі, у якасьці замены футболу ў зімовую пару. У адрозьненьне ад футболу, гулялі мячом рукамі, а каманды складаліся з 7 чалавек. Датай нараджэньня сучаснае спартовае гульні зь мячом пад назваю «гандбол» прынята лічыць 1898 рок, калі Гольгер Нільсэн, выкладчык фізычнага выхаваньня рэальнае вучэльні дацкага места Ордруп, увёў ва ўрокі фізычнае культуры жаночых групаў гульню зь мячом, названую «håndbold» («гаанд» — рука і «болд» — мяч), у якой на невялікай пляцоўцы спаборнічалі каманды з 7 чалавек, перадаючы мяч адзін аднаму і намагаючыся закінуць яго ў браму. Ён жа ў 1906 року апублікаваў першыя правілы гульні.

29 кастрычніка 1917 року бэрлінец Макс Гайзэр апублікаваў новую рэдакцыю правілаў гульні ў гандбол. Паводле ягонага ўяўленьня гэтая гульня прызначалася для жанчынаў, бо пасавала ім лепей, чым таксама адносна маладая гульня ў футбол. Аднак у 1919 року Карл Шэленц дапрацаваў правілы гульні, зрабіўшы гандбол больш прыцягальным для мужчынаў.

13 верасьня 1925 паводле гэтых правілаў адбыўся першы міжнародны матч: у Гале Нямеччына перамагла Аўстрыю зь лікам 6:3. Падчас Алімпійскіх гульняў у Амстэрдаме ў 1928 року паўстала Міжнародная фэдэрацыя аматарскага гандболу (IAHF). У 1936 гандбол упершыню быў прадстаўлены на Алімпійскіх гульнях у Нямеччыне, дзе першы і адзіны раз гульні адбываліся на пляцоўках пад адкрытым небам памерам 90—100 × 55—65 м. Гэтая адмена гандболу атрымала назву фэльдгандбол. Фінальны матч з удзелам Нямеччыны наведалі 100 тысячаў чалавек, што дагэтуль застаецца рэкордам наведвальнасьці для гандбольных матчаў. Апошнія спаборніцтвы па фэльдгандболе адбыліся ў 1976 року.

Падчас правядзеньня Алімпіяды 1936 року IV кангрэс ІАГФ прыняў рашэньне ладзіць гандбольныя чэмпіянаты сьвету ў фарматах 7×7 (г. зв. дацкая вэрсія) і 11×11 гульцоў (г. зв. нямецкая вэрсія). Першы чэмпіянат прайшоў таксама ў Нямеччыне. У абодвух катэгорыях перамаглі гаспадары. Пэўны час абедзьве формы гандболу суіснавалі, аднак паступова 11-гульцовая вэрсія пачала зьнікаць; апошні чэмпіянат сьвету ў такой катэгорыі прайшоў у 1966 року. З 1995 року чэмпіянат сьвету ладзіцца кожныя два гады (дагэтуль — праз 4).

У 1946 року паўстала Міжнародная гандбольная фэдэрацыя (IHF). У 1948—1968, аднак, гандбол ня быў уключаны ў праграмы Алімпіядаў. Паўторны дэбют адбыўся ізноў у Нямеччыне на Алімпіядзе ў Мюнхене-1972. Жаночы гандбол упершыню быў прадстаўлены праз 4 гады на гульнях у Манрэалі.

У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невядома, калі ў Беларусі пачалі гуляць у гандбол. Але сярод беларускіх народных забаваў была чымсьці падобная да ручнога мяча гульня — жада́[1]. Каб зрабіць мяч (ко́ля), у скуру (часта трусцовую) клалася сухое траўе. Да поля мяч не датыкаўся (падобна рэгбі), але пры ўваходжаньні ў бра́мню (брамнікавую зону) гульцы гулялі ідэнтычна з правіламі сучаснага гандболу. Бясспрэчна, былі й адрозненьні: гульцоў было па 12, брама была адна з умоўным падзелам у сярэдзіне (прасы (праса́ — зона)), галы былі двух відаў (жада — галоўны гол, мыць — палоўны гол; дзьве мыці — адна жада. Адпаведна, лік налічваўся жадамі) і шэраг іншых.

У Беларусі гандбол разьвіваецца з канца 1950-х рокаў. Першы чэмпіянат па формуле 11×11 пачаўся ў 1957 року, па формуле 7×7 — у 1961. З 1958 року ва ўсесаюзным чэмпіянаце ўдзельнічалі жаночыя каманды, а мужчынская каманда СКА Менск станавілася чэмпіёнам СССР у 1981, 1984—1986, 1988, 1989 роках[2]. Акрамя таго, гэта адзіны беларускі клюб, які перамагаў у эўрапейскіх кубках: Кубку чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983, 1988), Супэркубку (1989).

Чэмпіёнамі Алімпійскіх гульняў станавіліся Георгі Сьвірыдзенка, Аляксандар Тучкін, Канстанцін Шаравараў, Юры Шаўцоў (усе — у складзе зборнай СССР), Андрэй Барбашынскі, Міхаіл Якімовіч (у складзе зборнай СНД)[2].

Мужчынская зборная па пляжным гандболе перамагла на чэмпіянаце Эўропы 2000 року ў Італіі[3] і Сусьветных гульнях-2001(en) у Японіі[4].

Алімпійскія прызэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матч Алімпіяды-1980 паміж зборнымі СССР і Кувэйту
Алімпійскія прызэры па гандболе
Рок Месца Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
1936 Сьцяг Нямеччыны Бэрлін Нямеччына Нямеччына Аўстрыя Аўстрыя Швайцарыя Швайцарыя
1972 Сьцяг Нямеччыны Мюнхэн Югаславія СФРЮ Чэхаславаччына Чэхаславаччына Румынія Румынія
1976 Сьцяг Канады Манрэаль СССР СССР Румынія Румынія Польшча Польшча
1980 Сьцяг СССР Масква Нямеччына Нямеччына СССР СССР Румынія Румынія
1984 Сьцяг ЗША Лос-Анджэлес Югаславія СФРЮ Нямеччына Нямеччына Румынія Румынія
1988 Сьцяг Рэспублікі Карэя Сэўл СССР СССР Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя Югаславія СФРЮ
1992 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна Садружнасьць незалежных дзяржаваў СНД Швэцыя Швэцыя Францыя Францыя
1996 Сьцяг ЗША Атланта Харватыя Харватыя Швэцыя Швэцыя Гішпанія Гішпанія
2000 Сьцяг Аўстраліі Сыднэй Расея Расея Швэцыя Швэцыя Гішпанія Гішпанія
2004 Сьцяг Грэцыі Атэны Харватыя Харватыя Нямеччына Нямеччына Расея Расея
2008 Сьцяг Кітаю Пэкін Францыя Францыя Ісьляндыя Ісьляндыя Гішпанія Гішпанія
2012 Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан Францыя Францыя Швэцыя Швэцыя Харватыя Харватыя
2016 Рыё-дэ-Жанэйра Мужчынская зборная Даніі па гандболе Данія Мужчынская зборная Францыі па гандболе Францыя Мужчынская зборная Нямеччыны па гандболе Нямеччына
Жанчыны
1976 Сьцяг Канады Манрэаль СССР СССР Нямеччына Нямеччына Вугоршчына Вугоршчына
1980 Сьцяг СССР Масква СССР СССР Югаславія СФРЮ Нямеччына Нямеччына
1984 Сьцяг ЗША Лос-Анджэлес Югаславія СФРЮ Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя Кітай Кітай
1988 Сьцяг Рэспублікі Карэя Сэўл Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя Нарвэгія Нарвэгія СССР СССР
1992 Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя Нарвэгія Нарвэгія Садружнасьць незалежных дзяржаваў СНД
1996 Сьцяг ЗША Атланта Данія Данія Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя Вугоршчына Вугоршчына
2000 Сьцяг Аўстраліі Сыднэй Данія Данія Вугоршчына Вугоршчына Нарвэгія Нарвэгія
2004 Сьцяг Грэцыі Атэны Данія Данія Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя Украіна Украіна
2008 Сьцяг Кітаю Пэкін Нарвэгія Нарвэгія Расея Расея Рэспубліка Карэя Рэспубліка Карэя
2012 Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан Нарвэгія Нарвэгія Чарнагорыя Чарнагорыя Гішпанія Гішпанія
2016 Рыё-дэ-Жанэйра Жаночая зборная Расеі па гандболе Расея Жаночая зборная Францыі па гандболе Францыя Жаночая зборная Нарвэгіі па гандболе Нарвэгія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каршун Мікола. Ігрышчы й забавы беларускага народу. Вільня, 1937 — С. 37, 39
  2. ^ а б Талай В. А. О гандболе (рас.) (pdfПраверана 8 лютага 2015 г.
  3. ^ 2000 Men’s ECh Beachhandball. Final Tournament (анг.). European handball federationПраверана 8 лютага 2015 г.
  4. ^ The 1st Beach Handball World Championship (анг.). Japan Handball Association. Праверана 8 лютага 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]