Атава Сэнатарз
Атава Сэнатарз | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Атава, Антарыё |
Заснаваны | 1990 |
Стадыён | Canadian Tire Centre |
Колеры |
чырвоны, чорны, залаты і белы |
Гісторыя |
Атава Сэнатарз 1992 — цяпер |
Афіцыйны сайт | nhl.com/senators |
Атава Сэнатарз (па-ангельску: Ottawa Senators) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Атава, правінцыя Антарыё, Канада. Клюб быў закладзены бізнэсоўцам у сфэры нерухомасьці з Атавы Брусам Файрстоўнам 6 сьнежня 1990 году, пасьля двухгадовых перамочаў. Новая франшыза пачала гуляць у сэзоне 1992—1993 гадоў[1]. Клюб быў названы ў гонар былога хакейнага клюбу гораду, які быў засанваны ў 1883 годзе і гуляў у НХЛ з 1917 па 1934 гады, здабыўшы 11 разоў Кубак Стэнлі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яшчэ з канца XIX стагодзьдзя ў Атаве існавала хакейная каманда, якая пазьней далучылся да НХЛ. Пасьля таго, як ліга пашырылася ў ЗША ў канцы 1920-х, фінансавыя страты сэнатараў прымусілі франшызу пераехаць у Сэнт-Луіс у 1934 годзе, дзе каманда пачала называцца «Сэнт-Луіс Іглз». У горадзе засталася толькі аматарская каманда.
Толькі празь дзесяцігодзьдзі ўзнавілася цікавасьць да прыцягненьня хакею ў горад. Аматарам у гэтай справе выступіў бізнэсовец Брус Файрстоўн, да якога далучыліся Сыріл Лідэр і Рэндзі Сэкстан. Цікавасьць мелася і ў грамадзкасьці, бо адразу было зарэзэрваная 11 тысяч сэзонных абанэмэнтаў[2]. 12 сьнежня 1990 году НХЛ зацьвердзіла новую франшызу для Атавы, і новая каманда мусіла пачаць гуляць з сэзону 1992—1993 гадоў[1].
Першапачаткова каманда была зацікаўленая ў паслугах Браяна Сатэра ў якасьці першага галоўнага трэнэра, але Сатэр запатрабаваў бы высокі заробак і неахвотна бы ачоліў наваствораную каманду. У рэшце, Сатэр уладкаваўся ў «Бостан Бруінз», а атаўскі клюб падпісаў Рыка Боўнэса, якога Сатэр і замяніў на пасадзе галоўнага трэнэра ў Бостане. «Сэнатары» былі зьмешчаныя ў Адамзкі дывізіён Ўэйлскай канфэрэнцыі. Сваю дэбютную гульну канадцы прагулялі 8 кастрычніка 1992 году ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз». Уступны сэзон апынуўся катастрафічным, бо каманда здабыла толькі 10 пунктаў, прагуляўшы пры гэтым 70. Па-за лёдам, Файрстоўн меў патрэбу ў яшчэ адным партнэры, каб палепшыць клюбны фінансавы стан. У выніку 50% франшызы былі прададзеныя прадпрымальніку Роду Брайдэну. Было створанае абмежаванае партнэрства, каб валодаць хакейнай камандай і новай кампаніяй Palladium Corp., якая пачала будаўніцтва новай арэны.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
31 | Антан Форсбэрг | 27.11.1992 | 35 | Лінус Ульмарк | 31.07.1993 | ||
Абаронцы | |||||||
2 | Арцём Зуб | 03.10.1995 | 3 | Нік Джэнсэн | 21.09.1990 | ||
23 | Трэвіс Гэманік | 16.08.1990 | 24 | Джэйкаб Бэрнард-Докер | 30.06.2000 | ||
43 | Тайлер Клэвэн | 10.01.2002 | 72 | Тама Шабо | 30.01.1997 | ||
85 | Джэйк Сандэрсан | 08.07.2002 | |||||
Нападнікі | |||||||
7 | Брэйдзі Ткачак | 16.09.1999 | 9 | Джош Норыс | 05.05.1999 | ||
12 | Шэйн Пінта | 12.11.2000 | 15 | Мэт’ю Гаймар | 27.02.1996 | ||
17 | Зак Макюэн | 08.07.1996 | 18 | Тым Штуцле | 15.01.2002 | ||
19 | Дрэйк Батэрсан | 27.04.1998 | 22 | Майкл Амадыё | 13.05.1996 | ||
28 | Клёд Жыру | 12.01.1988 | 38 | Зак Астапчак | 29.05.2003 | ||
57 | Давід Пэрон | 28.05.1988 | 59 | Ангус Крукшанк | 02.10.1999 | ||
71 | Рыдлі Грэйг | 08.08.2002 | 73 | Ноа Грэгар | 28.07.1998 | ||
81 | Адам Гадэт | 03.10.1996 | — | Нік Казынз | 20.07.1993 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Finnigan 1992. С. 201.
- ^ Finnigan 1992. С. 196—197.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Finnigan, Joan Old Scores, New Goals: The Story of the Ottawa Senators. — Quarry Press, 1992. — ISBN 1-55082-041-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз