Перайсьці да зьместу

Тым Штуцле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Штуцле
Рост 184 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 15 студзеня 2002(2002-01-15) (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Атава Сэнатарз
Выступаў за
Драфт НХЛ 3, 2020
Атава Сэнатарз
Гульнявая кар’ера 2017  цяпер

Тым Шту́цле (па-нямецку: Tim Stützle; нар. 15 студзеня 2002 году) — нямецкі хакеіст, нападнік клюбу «Атава Сэнатарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Атава Сэнатарз» у першым раўндзе пад агульным трэцім нумарам.

Юнаком быў у структуры клюбу «Крэфэльд Пінгвін», але ў наступным пераехаў у Мангайм. У 2019 году дамовіўся аб пераезьдзе ў Паўночную Амэрыку, каб прабіцца праз канадзкія юніёрскія лігі[3]. Тым ня менш, Штуцле застаўся на радзіму, узгадніўшы трохгадовы кантракт з «Адлерам» у чэрвені 2019 году[4]. Дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў веку 17 гадоў у стартавым туры Лігі чэмпіёнаў 30 жніўня 2019 году ў матчы супраць «Вены Кэпіталз». Удала згуляў пачатковы сэзон у нямецкай лізе.

6 кастрычніка 2020 году гулец быў абраны камандай «Атава Сэнатарз» пад трэцім нумарам на драфце НХЛ 2020 году. 13 кастрычніка, працягваючы трэнавацца ў Нямеччыне з мангаймскім клюбам дзеля падрыхтоўкі да новага сэзону, Штуцле атрымаў пералом рукі, пасьля чаго яму спатрэбілася апэрацыя з часам аднаўленьня ў 6—8 тыдняў[5]. 27 сьнежня 2020 году немец склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Атавай Сэнатарз»[6]. Свой першы гол у НХЛ закінуў 16 студзеня 2021 году ў матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс»[7]. 8 траўня зрабіў свой першы хет-трык у лізе ў матчы супраць «Вініпэг Джэтс», забясьпечыўшы перамогу клюбу зь лікам 4:2[8]. 7 верасьня 2022 году спартовец падпісаў новы васьмігадовы кантракт з «Сэнатарз» на 66,8 мільёнаў даляраў, што стала найбуйнейшым кантрактам у гісторыі франшызы[9].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]