Брэйдзі Ткачак
| Брэйдзі Ткачак | ||
|---|---|---|
| Рост | 193 см[1] | |
| Вага | 89 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 16 верасьня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Атава Сэнатарз | |
| Драфт НХЛ | 4, 2018 Атава Сэнатарз | |
| Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер | |
Брэйдзі Ткача́к (па-ангельску: Brady Tkachuk; нар. 16 верасьня 1996 году) — амэрыканскі хакеіст, левы нападнік клюбу «Атава Сэнатарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Атава Сэнатарз» у першым раўндзе пад агульным чацьвертым нумарам. Сын былого выбітанага гульца НХЛ Кіта Ткачака.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праходзіў падтрыхтоўку праз адмысловую праграму разьвіцьця маладых хакеістаў ЗША. Напярэдадні драфту НХЛ 2018 году Цэнтральнае скаўцкае бюро НХЛ паставіла Ткачака на другое месца ў агульным рэйтынгу паўночнаамэрыканскіх гульцоў[2]. У рэшце быў задрафтаваны клюбам «Атава Сэнатарз» пад чацьвертым нумарам. 13 жніўня 2018 году гулец склаў з канадзкай камандай трохгадовы кантракт пачаткоўца, адмовіўшыся ад права на ўдзел у астатніх трох сэзонах Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту[3][4].

Згуляўшы за клюб у перадсезонных матчах «Сэнатарз», хакеіст аднак быў вымушаны прапусьціць першыя дзьве сустрэчы рэгулярнага сэзону праз пашкоджаньне пахвіны. Запачаткаваў свае выступы ў НХЛ 8 кастрычніка ў матчы супраць «Бостан Бруінз», які скончыўся паразаў сэнатараў зь лікам 6:3[5]. У наступным матчы, які ладзіўся 10 кастрычніка, Ткачак закінуў сваю першую шайбу ў браму «Філадэлфіі Флаерз», але гэта не дапамагло клюбу здабыць перамогу. Нападнік хутка замацаваўся ў складзе каманды. Свой дэбютны сэзон 2018—2019 гадоў скончыў з 22 галамі, што сталася другім паводле велічыні паказьнікам сярод пачаткоўцаў НХЛ пасьля Эліяса Пэтэрсана, які закінуў 28 шайбаў[6]. У сэзоне 2020—2021 гадоў гулец быў прызначаны альтэрнатыўным капітанам[7]. 22 студзеня 2020 году гулец замяніў траўмаванага Остана Мэт’юза ў складзе зборнай Атлянтычнага дывізіёну на Матчы ўсіх зорак НХЛ 2020 году[8].
14 кастрычніка 2021 году Ткачак падпісаў новы сямігадовы кантракт з «Сэнатарз», паводле якога мусіў зарабіць 57,5 млн далараў[9]. Праз 22 дні гулец быў абраны капітанам каманды, дзясятым у гісторыі франшызы «Сэнатарз»[10]. 11 сьнежня 2021 году нападнік учыніў свой першы хет-трык у НХЛ, засмуціўшы брамнікам Браяна Эліята ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг» (4:0)[11]. Чакалася, што сэзон 2022—2023 гадоў Ткачак будзе гуляць на першым зьвяне з Джошам Норысам і Дрэйкам Батэрсанам[12]. Аднак неўзабаве пасьля пачатку сэзону Норыс выбыў праз траўму[13], што вымусіла «Сэнатарз» пераразьмеркаваць свой склад, дадаўшы да Ткачака Тыма Штуцле[14]. 2 сьнежня 2022 года, у сваёй 300-й гульні ў кар’еры Ткачак аформіў хет-трык Гордзі Гоў, забіўшы свой 100-ы і 101-ы галы ў кар’еры. Пры гэтым апошні з гэтых галоў здабыў для каманды перамогу ў авэртайме матчу супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз» (3:2)[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45161/united_states — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ «Svechnikov stays No. 1 in Central Scouting final rankings». NHL.
- ↑ «Senators sign Brady Tkachuk to entry-level contract». NHL.
- ↑ «Senators sign Brady Tkachuk to entry-level deal». Sportsnet.
- ↑ «Tkachuk savors debut with Senators against Bruins». NHL.
- ↑ «Game Day: Georgie Jumps In as Rangers Hit the Road». NHL.
- ↑ «Sens add Tkachuk as fifth alternate captain». TSN.
- ↑ «Brady Tkachuk replaces Auston Matthews for NHL All-Star Game due to wrist injury». Global News.
- ↑ «Tkachuk signs seven-year, $57.5 million contract with Senators». NHL.
- ↑ «Senators name Brady Tkachuk 10th team captain in franchise history». NHL.
- ↑ «Tkachuk scores hat-trick as Sens beat Bolts». NHL.
- ↑ «Ottawa Senators 2022-23 season preview: Playoff chances, projected points, roster rankings». The Athletic.
- ↑ «Senators’ Norris suffers apparent upper-body injury vs. Coyotes, will undergo MRI». Sportsnet.
- ↑ «Josh Norris’ injury gives Senators unwanted — but interesting — look at Tim Stützle and Brady Tkachuk as linemates». The Athletic.
- ↑ «Aye, Captain: Brady Tkachuk carries spirited Ottawa Senators team to comeback victory against New York Rangers». Ottawa Sun.