Іван Манівід
Герб Ляліва | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1400 |
Памёр | 1458 |
Род | Манівіды |
Бацькі | Войцех Манівід Ульляна Смаленская |
Дзеці | Войцех, Ян, Ядвіга, Соф'я |
Іван Манівід (Івашка Манівідавіч; каля 1400 — 1458) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік падольскі і крамянецкі (з 1437), ваявода троцкі (з 1443) і віленскі (1458).
У дадатак да бацькоўскіх уладаньняў атрымаў ад вялікага князя Амнішаў, Валожын і Даўгінаў у Менскім павеце, згодна з тэстамэнтам стрыечнага брата Пятра Гедыгольдавіча — Мір (1451).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пан Ивашко Монивидович (5 траўня 1429 году[1], 9 сьнежня 1442 году[2]); Iwaschkonis Moniwidowicz[3], Iwaschconis Monywydowycz[4] (1 верасьня 1431 году); Iwaschko Moniwidowicz (15 траўня 1432 году)[5]; Jwasko Moniwodowicz (22 сакавіка 1433 году)[6]; Ywaske Mannewiden son (6 верасьня 1434 году)[7]; Ywaßken Manweden (16 кастрычніка 1436 году)[8]; пан Монивид староста подольский и кременецкий (2 верасьня 1438 году[9], 16 студзеня 1444 году[10]); пан Монивид троцкий воевода (23 сакавіка 1443 году)[11]; воевода троцкий пан(ъ) Монивид(ъ) (1 чэрвеня 1445 году, 8 студзеня 1452 году)[12]; nos Johannes Monividi heres in Zvprani palatinus Vilnensis (7 верасьня 1458 году)[13].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду Манівідаў гербу «Ляліва», сын Войцеха, ваяводы віленскага, і Ульляны Смаленскай (імаверна).
Адзін з найбольш заўзятых прыхільнікаў Сьвідрыгайлы ў фэадальную вайну. Быў ягоным маршалкам у 1438 годзе[14].
Меў сыноў Войцеха і Яна, а таксама дачок Ядвігу (жонка Алехны Судзімонтавіча) і Соф’ю (жонка Мікалая Радзівілавіча).
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лацінамоўных тэстамэнце, складзеным у 1458 годзе, упамінаў свае ўладаньні ў трох дыстрыктах або, па-народнаму, «воласьцях» (in tribus districtibus alias wlosczach). Частку маёмасьці ён пакінуў дочкам «для пасагу» (dla poszagv), а «кабыльнае стада» (stado kobilne) — сваёй жонцы Ганне[15][a]. Таксама ў дакумэнце прыводзяцца тагачасныя назвы Жупранаў (Zvprani), Солаў (Soły), Мірклішак (Mirklisky), Новага Двару (Novidwor) ды іншых паселішчаў. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[16].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Апроч таго, у тэксьце даецца яшчэ адзін «народны» адпаведнік лацінскага выразу: omnem expedicionem alias nadewszythka wiprawa
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 30.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 38.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Послание князей и бояр Руси Базельскому собору в поддержку князя Свидригайла (1433), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 501.
- ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 534.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 35.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 40.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 39.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48, 237.
- ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 261.
- ^ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.
- ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 261—262.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413 // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 6, Nr. 11—12, 1913.