24 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
24 чэ́рвеня — 176-ы дзень году (175-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 191 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1314 — перамога шатляндзкага войска караля Робэрта Бруса ў бітве пад Бэнакбэрнам над ангельскім войскам караля Эдуарда II
- 1388 — Вітаўт выдаў прывілей жыдам.
- 1404 — Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага
- 1497 — італьянскі мараплавец Джон Кабот адкрыў Ньюфаўндлэнд (на выяве)
- 1559 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Берастэчку (Валынь) Магдэбурскае права
- 1812 — войскі імпэратара Францыі Напалеона перайшлі граніцу Расейскае імпэрыі
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: за прачытаньне маніфэсту ў мястэчку Ішчална расейскія карнікі расстралялі ксяндза Адама Фалькоўскага
- 1894 — на кангрэсе ў Парыжы, скліканым з ініцыятывы барона дэ Кубэртэна, прынятае рашэньне пра ўтварэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту і правядзеньне Алімпійскіх гульняў
- 1924 — пачаў працу «Вугорскі нацыянальны банк»
- 1925 — у Заходняй Беларусі ствараецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада
- 1934 — сталіца Ўкраіны перанесеная з Харкаву ў Кіеў
- 1941 — войскі нацысцкай Нямеччыны захапілі Горадню, праз два дні пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны
- 1945 — парад Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве
- 1963 — у студыі BBC у Лёндане ўпершыню прадэманстравалі побытавы відэамагнітафон
- 1964 — у Цімкавічах адкрыўся мэмарыяльны літаратурны музэй Кузьмы Чорнага
- 1989 — у Вільні адбыўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», на якім прынялі Статут і Праграму руху
- 1996 — у Новай Мышы паставілі помнік Яну Чачоту
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1542 — Ян ад Крыжа, каталіцкі сьвяты, гішпанскі паэт-містык
- 1772 — Казімер Дмахоўскі, рымска-каталіцкі дзяяч, магілёўскі арцыбіскуп
- 1777 — Ян Ходзька, пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч
- 1832 — Уладыслаў Бартыноўскі, польскі нумізмат, бібліяфіл і археоляг
- 1838 — Ян Матэйка, польскі мастак
- 1842 — Амбраз Бірс, амэрыканскі пісьменьнік
- 1880 — Іван Краскоўскі, дзяяч беларускага нацыянальнага руху
- 1900 — Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік
- 1907 — Ануфрый Андрушчанка, беларускі навуковец-географ, дэкан геаграфічнага факультэту БДУ
- 1907 — Язэп Зазека, беларускі пісьменьнік, навуковец, пэдагог
- 1944 — Джэф Бэк, брытанскі рок-музыка, гітарыст
- 1949 — Уладзімер Тоўсьцік, беларускі мастак
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1106 — Ян Вышаціч, кіеўскі тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага
- 1497 — Ан Гоф, адзін з правадыраў Корнскага паўстаньня(en) 1497 году
- 1744 — Багуслаў Корвін-Гасеўскі, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ, біскуп смаленскі ад 1724
- 1863 — Адам Фалькоўскі, ксёндз, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нараджэньне Яна Хрысьціцеля паводле грэгарыянскага календара (Купальле)