Перайсьці да зьместу

Вышата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вышата (?-пасьля 1064) — сын наўгародзкага пасадніка Астраміра. Ваявода кіеўскага апалчэньня, які адправіўся пры Яраславе Мудрым, зь яго сынам, — Уладзімерам Яраславічам, у 1043 у паход на Бізантыю.

Калі бура разьбіла шмат рускіх лодак, і 6000 ваяроў павінны былі ісьці па сушы, ніхто зь лютвы не захацеў весьці іх, — пайшоў толькі Вышата як правадыр апалчэньня. Яно было пабітае бізантыйцамі, сам Вышата быў узяты ў палон са шматлікімі ваярамі і толькі праз тры гады, па заключэньні міру зь Бізантыйскай імпэрыяй, адпушчаны на волю.

У 1064 аказаў садзейнічаньне валынскаму князю Расьціславу Ўладзімеравічу у захопе Тмутаракані.

Ягонымі сынамі былі кіеўскія тысяцкія Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч