Казімер Дмахоўскі
Казімер Дмахоўскі | |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
---|---|
Нарадзіўся | 24 чэрвеня 1780 |
Памёр | 23 студзеня 1851 (70 гадоў) |
Пахаваны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Казімер Рох Дмахоўскі (па-польску: Kazimierz Dmochowski, па-расейску: Казимир Дмоховский; 24 чэрвеня 1779, в. Забалоце, Віленская губэрня, цяпер Летува — 11 студзеня 1851, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзяяч, магілёўскі арцыбіскуп.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў Краславіўскай сэмінарыі (Віцебская губэрня). 6 лютага 1803 году высьвечаны ў Вільні на ксяндза, на працягу 10 гадоў дапаможнік у курыі Віленскае дыцэзіі. Канонік курляндзкі ад 1807, віленскі ад 1812. Ад 1813 асэсар віленскае кансысторыі, ад 1815 — асэсар Рымска-каталіцкае калегіі ў Пецярбургу. У 1821—1823 засядацель рымска-каталіцкае калегіі ў Пецярбургу. У 1823 прызначаны віленскім дэканам. Ад 29 чэрвеня 1841 тытулярны біскуп Мэлёйскі, біскуп-суфраган курляндзкі Віленскае дыяцэзіі (прызначаны 17 сьнежня 1840). Пасьля сьмерці мітрапаліта Паўлоўскага ў 1842 прызначаны старшынём рымска-каталіцкае калегіі. Ад 3 ліпеня 1848 магілёўскі арцыбіскуп. 26 лістапада 1848 прыняў палій у касьцёле сьвятой Кацярыны ў Пецярбургу, а 29 чэрвеня 1849 урачыста ўведзены ў магілёўскі катэдральны сабор. Празь ягоную старэчасьць, адначасова з прызначэньнем у арцыбіскупы яму дадзены быў памагаты са званьнем каад’ютара і правам спадчыны Ігнацы Галавінскі. Да прызначэньня арцыбіскупам намагаўся не канфліктаваць з уладамі й здолеў заваяваць іхны давер. Тым ня менш, нягледзячы на свой век і перашкоды ўладаў правёў візытацыю парафіяў Віцебскае й Магілёўскае губэрняў, што дазволіла зьліквідаваць злоўжываньні ў дыяцэзіі. Актыўна супрацьдзейнічаў зачыненьню кляштараў (у 1840-я ўлады зачынілі 191 мужчынскі й 18 жаночых кляштараў). Быў аскетам, цярпліва ствіўся да іншых. Як адначаў Галавінскі, Дмахоўскі быў «чалавекам ціхім, сьціплым, глыбока пакорлівым і добрым».
Пахаваны ў Пецярбургу на Смаленскіх могілках. Паводле яго тастамэнту, у 1901 яго рэшткі са Смаленскіх могілак перанесьлі на Выбарскія могілкі ў касьцёл Адведваньня Панны Марыі сьвятой Альжбетай.
Папярэднік Хосэ Кальва |
Мэлёйскія біскупы 1840 |
Наступнік — |
Папярэднік Ігнацы Паўлоўскі |
Магілёўскія арцыбіскупы 1849—1851 |
Наступнік Ігнацы Галавінскі |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»