1933
Выгляд
(Перанакіравана з «1933 год»)
Гады |
1930 · 1931 · 1932 — 1933 — 1934 · 1935 · 1936 |
Дзесяцігодзьдзі |
1910‑я · 1920‑я — 1930‑я — 1940‑я · 1950‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1933 MCMXXXIII |
Ад заснаваньня Рыму | 2686 |
Армянскі каляндар | 1382 ԹՎ ՌՅՁԲ |
Каляндар Багаі | 89 — 90 |
Бізантыйскі каляндар | 7441 — 7442 |
Бірманскі каляндар | 1295 |
Будысцкі каляндар | 2477 |
Каляндар бэрбэраў | 2883 |
Габрэйскі каляндар | 5693 — 5694 |
Галяцэнскі каляндар | 11933 |
Іранскі каляндар | 1311 — 1312 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1988 — 1989 |
· Нацыянальны каляндар | 1855 — 1856 |
· Калі-юга | 5034 — 5035 |
Карэйскі каляндар | 4266 |
Кітайскі каляндар | 4629 — 4630 |
Копцкі каляндар | 1649 — 1650 |
Мусульманскі каляндар | 1351 — 1352 |
Тайскі сонечны каляндар | 2476 |
Этыёпскі каляндар | 1925 — 1926 |
1933 (MCMXXXIII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю; 1933-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 933-і год II тысячагодзьдзя, 33-і год XX стагодзьдзя і 4-ы год 1930-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Родны край» (выдавалася да 1936) — органа Таварыства беларускай асьветы
- 17 лютага — у ЗША адменены Сухі закон
- 7 сакавіка — Чарлз Дароў стварыў настольную гульню «Манаполію»
- 20 траўня — заснаваныя «Турэцкія авіялініі»
- 17 ліпеня — пад Мысьлібожам (сучасная Польшча, тады Трэці райх) разьбіўся самалёт, на якім два летувіскія лётчыкі пераляцелі Атлянтычны акіян і ляцелі ў кірунку Летувы, абодва лётчыкі загінулі
- 6 верасьня — абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласаве. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР
- Райхстаг прыняў закон, які прызнаваў Гітлера фюрэрам
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 6 студзеня — Алег Макараў, савецкі і расейскі касманаўт
- 16 студзеня — Сьюзан Зонтаг, амэрыканская пісьменьніца
- 17 студзеня
- Мікола Дубоўскі, беларускі пісьменьнік[1]
- Даліда, француская сьпявачка і акторка
- 22 студзеня — Алена Лось, беларуская мастачка, графік
- 2 лютага — Тан Швэ, ваенны дыктатар Бірмы
- 21 лютага — Ніна Сымон, амэрыканская сьпявачка
- 26 лютага — Любамір Гузар, вярхоўны архібіскуп Украінскай грэка-каталіцкай Царквы
- 10 сакавіка — Сэрафім Андраюк, беларускі крытык, літаратуразнаўца
- 14 сакавіка — Майкл Кейн, брытанскі актор
- 19 сакавіка — Філіп Рот, амэрыканскі пісьменьнік
- 21 сакавіка — Ніна Жыбрык, беларуская пісьменьніца
- 2 красавіка — Віктар Шымук, беларускі пісьменьнік, перакладчык
- 6 красавіка — Станіслаў Любшын, савецкі і расейскі актор
- 9 красавіка — Жан-Поль Бэльмандо, францускі актор
- 12 красавіка — Мансэрат Кабалье, гішпанская опэрная сьпявачка
- 15 красавіка — Барыс Стругацкі, расейскі пісьменьнік
- 29 красавіка — Ўілі Нэльсан, амэрыканскі музыка
- 1 траўня — Сяргей Авакумаў, беларускі гандбольны трэнэр
- 5 траўня — Фёдар Яфімаў, паэт, літаратурны крытык, перакладчык
- 6 траўня — Юрась Сьвірка, беларускі паэт
- 12 траўня — Андрэй Вазьнясенскі, савецкі і расейскі паэт
- 13 траўня — Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак
- 14 траўня — Анатоль Малафееў, беларускі палітык
- 25 траўня — Рамуальд Клім, савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнэр
- 29 траўня — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік
- 31 траўня — Георгі Буркоў, савецкі актор тэатра і кіно
- 2 чэрвеня — Віктар Гацак, расейскі зьбіральнік і тэарэтык фальклёру
- 7 чэрвеня — Аркадзь Арканаў, расейскі пісьменьнік-сатырык, драматург
- 17 чэрвеня — Юры Аверкіевіч Жукаў, 7-ы начальнік касмадрома Байканур
- 9 ліпеня
- Элем Клімаў, расейскі кінарэжысэр
- Зінаіда Кірыенка, савецкая і расейская акторка
- 31 ліпеня — Сэйс Нотэбоом, нідэрляндзкі паэт
- 18 жніўня
- Раман Палянскі, француска-польскі рэжысэр, сцэнарыст і актор
- Жуст Фантэн, францускі футбаліст
- 21 жніўня — Кадрыя Нурмамбэт, румынская сьпявачка, фальклярыст і правазнавец
- 12 верасьня — Тацяна Дароніна, савецкая руская акторка
- 13 кастрычніка — Марк Захараў, савецкі і расейскі рэжысэр
- 17 кастрычніка — Ўільям Элісан Андэрз, амэрыканскі ваенны лётчык, астранаўт
- 22 кастрычніка — Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст
- 1 лістапада — Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік
- 14 лістапада — Леанід Пракопчык, беларускі краязнаўца
- 25 лістапада — Кшыштаф Пэндэрэцкі, польскі кампазытар, дырыгент, пэдагог
- 4 сьнежня — Ежы Ахманскі, польскі гісторык
- 6 сьнежня — Зінаіда Мажэйка, беларуская этнамузыказнаўца
- 8 сьнежня — Леў Барысаў, савецкі і расейскі актор
- 19 сьнежня — Галіна Волчак, савецкая і расейская акторка і рэжысэрка
- 23 сьнежня — Акіхіта, 125-ы імпэратар Японіі
- 31 сьнежня — Сямён Фарада, савецкі і расейскі актор
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 5 студзеня — Юліюш Клос, польскі гісторык архітэктуры
- 1 сакавіка — Уладзімер Жылка, беларускі паэт
- 30 траўня — Сямён Гершгорын, беларускі савецкі матэматык
- 12 верасьня — Антон Камінскі, беларускі мастак
- 15 верасьня — Хафец Хаім, вядомы рабін, галахіст і мараліст