Сэрафім Андраюк
Сэрафім Андраюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сэрафім Антонавіч Андраюк |
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1933 в. Градалі, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | крытык, літаратуразнаўца |
Кірунак | літаратурная крытыка, літаратуразнаўства |
Дэбют | 1964 |
Узнагароды |
Сэрафі́м Андраю́к (10 сакавіка 1933, в. Градалі, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 10 сакавіка 1933 у вёсцы Градалі (Польшча) у сялянскай сям’і. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у вёску Бербашы (Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць). У 1957 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў выкладчыкам у Крываносаўскай сярэдняй школе Старадароскага раёну Менскай вобласьці. У 1965 годзе скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1966—1981 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. З 1981 году працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Кандыдат філялягічных навук. Чалец СП СССР з 1972 году[1].
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1964 году выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Выдаў манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), зборнікі крытычных артыкулаў «Вывяраючы жыццём» (1976), «Жыць чалавекам» (1983), нарыс творчасьці І. Пташнікава «Чалавек на зямлі» (1988). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977)[2].
Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа 1984 году за кнігу «Жыць чалавекам»[3].