Віктар Шымук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ві́ктар (Віке́нці) Мікала́евіч Шыму́к (2 красавіка 1933, в. Зьмяёўцы, Зьдзецельскі раён — 1998) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.

Пасьля заканчэньня васьмі клясаў працаваў адказным сакратаром зьдзецельскай раённай газэты «За новую вёску» (19491951). Адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. У 1951 годзе паступіў на аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (скончыў завочна ў 1957). Адначасова працаваў у рэдакцыі газэты «Калгасная праўда», потым — літсупрацоўнікам рэдакцыі газэты «Звязда» (19671971), адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (19741977). Пасьля намесьнік галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычнага вяшчаньня на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1964 г.

Літаратурную працу пачаў у 1949 годзе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Каля Броннай гары» (1960)
  • «Мы вясне дапамагалі» (1962), зборнік вершаў
  • «Дочкі сіняга Немана» (1964)
  • «Добрай раніцы, поле» (1964), кніга нарысаў
  • «Свіцязянскія хвалі» (1968), зборнік вершаў
  • «Помняць пушчы і паляны» (1969), зборнік апавяданьняў
  • «Сын каваля» (1970)
  • «Коля Гойшык» (1971)
  • «Дыханнем ліпеньскім сагрэтыя» (з Л.Смілавіцкім, 1971)
  • «Світанне» (1972), зборнік вершаў
  • «Леў Даватар» (1973)
  • «Пасля працы рупнай» (1974)
  • «Рэха Аўроры» (1979)
  • «Марылі пра шчасце хлапчукі» (паэмы, 1981)
  • «Святло красавіцкіх бяроз» (1983), зборнік вершаў
  • «Ад хаты да хаты» (1983), зборнік сатырычных вершаў
  • «Спелы жнівень» (1990), зборнік вершаў

На шэраг вершаў напісаныя песьні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]