Перайсьці да зьместу

Аляксандар Кішчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Кішчанка
Дата нараджэньня 13 траўня 1933
Месца нараджэньня сяло Белы Калодзеж, РСФСР (зараз Расея)
Дата сьмерці 11 лістапада 1997
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Адукацыя Львоўскі інстытут ужытковага і дэкаратыўнага мастацтва
Месца вучобы
Занятак манумэнтальны жывапіс
Месца працы
Жанры партрэт
Працы "Габелен стагодзьдзя" (1995)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996)

Аляксандар Міхайлавіч Кішчанка (13 траўня 1933, в. Белы Калодзеж, Расея — 11 лістапада 1997, Менск) — жывапісец, габэленшчык, мазаічыст. Пэдагог. Народны мастак Беларусі. Аўтар «Габэлена стагодзьдзя».

У 1960 годзе скончыў Інстытут ужытковага й дэкаратыўнага мастацтва ў Львове. Ад 1961 г. удзельнічаў у рэспубліканскіх і агульнасаюзных мастацкіх выставах.

У 1963 па 1970 год выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Ад 1964 году сябра Зьвязу мастакоў СССР. У 1980 годзе стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларускай ССР, узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР за стварэньне габэленаў «Ленінізм» і «СССР — этапы вялікага шляху». У 1984 годзе ў Менску прайшла пэрсанальная юбілейная выстава з нагоды 50-годзьдзя Аляксандра Кішчанкі. У 1991 годзе уганараваны званьнем «Народны мастак Беларускай ССР». У 1993 годзе атрымаў мэдаль Францішка Скарыны. Памёр 11 лістапада 1997 году.

Мастаком у 1995 годзе быў створаны «Габэлен стагодзьдзя», які адлюстроўвае найбольш вядомых палітычных дзеячаў XX ст. (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 году). Яго габэлен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку ААН у Нью-Ёрку.

  • Александр Кищенко. Летописец XX века / Навуковы рэдактар: Е. Ф. Шунейко. — Минск: Издательство "Четыре четверти", 2015. — (Культурное наследие Беларуси). — 1000 ас.