II тысячагодзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тысячагодзьдзі:
Стагодзьдзі:
Падарожжы Хрыстафора КалюмбаАмэрыканская рэвалюцыяЗахоп Канстантынопалю асманаміЧорная сьмерцьНапалеон БанапартТэлефонСамалётАпалён 11II сусьветная вайнаЛямпачкаБіблія Гутэнбэрга
Зьлева зьверху па стрэлцы: у 1492 італьянскі мараход Хрыстафор Калюмб прыбывае у Паўночную Амэрыку; у канцы 1700-х Амэрыканская рэвалюцыя ўвяла паняцьце лібэральнай дэмакратыі; захоп Канстантынопалю асманамі; атамная бомба ў II сусьветную вайну; штучная крыніца сьвятла — лямпачка; першы чалавек на Месяцы ў 1969 падчас палёту Апалёну 11; самалёты сталі звычайным транспартным сродкам для палётаў у небе; Напалеон Банапарт у пачатку XIX стагодзьдзя заняўся экспансіяй і мадэрнізацыяй Эўропы; тэлефон Аляксандра Грэма Бэла; у 1348 чорная сьмерць забіла больш за 100 мільёнаў чалавек па ўсім сьвеце, а ў Эўропе — больш за палову (на фоне: урывак Бібліі Гутэнбэрга, першай друкаванай кнігі наборным шрыфтом, 1450-я)

II тысячагодзьдзе ад Нараджэньня Хрыстовага або нашай эры — тысячагодзьдзе, якое ахоплівае 1001—2000 рокі (XIXX стагодзьдзі; у астранамічным вылічэньні ЮД 2086667.5 — 2451909.5[1]).

Тысячагодзьдзе ахоплівае Высокае і Позьняе Сярэднявечча ў Старым сьвеце, Залаты век іслама і пэрыяд Рэнэсансу, Раньні Новы час, Асьветніцтва, Вялікія адкрыцьці і каляніяльную эпоху. Два апошнія стагодзьдзі супадаюць з новай гісторыяй, дзе адбывалася індустрыялізацыя, зьяўленьне нацыянальных дзяржаваў, шпаркае разьвіцьцё навукі, распаўсюджаньне ўсеагульнай адукацыі і мэдыцыны. XX стагодзьдзе характарызуецца глябалізацыяй, двума сусьветнымі войнамі і зьяўленьнем Аб’яднаных нацыяў.

Адбыўся беспрэцэндэнтны рост насельніцтва Зямлі: ад 310 млн у 1000 да прыкладна 6 мільярдаў у 2000.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Julian Day Number from Date Calculator (анг.) Keisan Online Calculator. Casio. Праверана 17 сьнежня 2021 г.