Леанід Пракопчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Леанід Цімафеевіч Пракопчык (14 лістапада 1933, Менск7 сьнежня 1998) — беларускі краязнавец, пісьменьнік.

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў 1958. Працаваў брыгадзірам, аграномам, настаўнікам, у рэдакцыях газэтаў «Калгасная праўда» і «Знамя юности», рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні рэжысэрам на кінастудыі мультфільмаў.

Дасьледаваў мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём і творчасьцю Зьмітрака Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, С. Манюшкі, Ядвігіна Ш. У біяграфіі Янкі Купалы выявіў новыя зьвесткі. Сабраў і літаратурна апрацаваў народныя легенды і паданьні. Аўтар краязнаўчых нарысаў, кінасцэнарыяў, п'есаў.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. С. 556

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.