Сямён Гершгорын
Сямён Гершгорын | |
па-расейску: Семён Аронович Гершгорин | |
Дата нараджэньня | 24 жніўня 1901[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Пружаны |
Дата сьмерці | 30 траўня 1933[1] (31 год) |
Месца сьмерці | Ленінград |
Месца вучобы | Петраградзкі тэхналягічны інстытут |
Занятак | матэматык |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Месца працы | Ленінградзкі політэхнічны інстытут |
Сямён Аро́навіч Гершго́рын (24 жніўня [ст. ст. 11 жніўня] 1901, Пружаны, Расейская імпэрыя — 30 траўня 1933, Ленінград, РСФСР) — савецкі матэматык. Працаваў у галіне дастасоўнай матэматыкі; найбольш вядомыя ягоныя працы, што адносяцца да колькаснага і мэханічнага інтэграваньня дыфэрэнцыйных раўнаньняў у частковых вытворных.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Пружанах (цяпер у Берасьцейскай вобласьці Беларусі). Скончыў Петраградзкі тэхналягічны інстытут (1923). Прафэсар (1930). З 1930 року працаваў у Ленінградзкім політэхнічным інстытуце(ru). Займаўся працамі па альгебры, тэорыі функцый, набліжаных і колькасных мэтадах (тэарэма Гершгорына для малых ваганьняў у мэтадах функцыянальнага аналізу), колькасным і мэханічным інтэграваньні дыфэрэнцыйных раўнаньняў з частковымі вытворнымі.
Сканаў ад раптоўнай хваробы ў маладым веку[2].
Дасьледваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваёй піянэрскай працы 1929 року[3] С. А. Гершгорын прапанаваў выкарыстоўваць сетку з супраціўленьняў для экспэрымэнтальнага разьвязаньня раўнаньня Ляпляса. Аўтар кругавой тэарэмы па тэорыі матрыцаў.
Сэрыя працаў С. А. Гершгорына спрыяла зьяўленьню новае клясы аналягавых вылічальных машын — электраінтэгратараў сеткавага тыпу, якія надта прадукцыйна ўжываліся ўсутыч да 70-х рокаў XX стагодзьдзя. Сеткавыя электраінтэгратары ўжо ў 30-я рокі дазвалялі дасьледаваць сыстэмы, якія зьмяшчалі больш за мільён ячэек — рэкорд, пераўзыдзены лічбавымі ЭВМ толькі ў 90-х[4][5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ J J O'Connor and E F Robertson. Semyon Aranovich Gershgorin (анг.). School of Mathematics and Statistics, University of St Andrews, Scotland. Праверана 9 сьнежня 2015 г.
- ^ Гершгорин С. А. Об электрических сетках для приближенного решения дифференциального уравнения Лапласа // Журнал прикладной физики. — 1929. — В. 3-4. — Т. 6. — С. 3-29.
- ^ А. Д. Смирнов. Модели ЭГДА и сетки сопротивлений // Современные математические машины. — М.: 1959. — С. 17.
- ^ С. А. Иванов, Б. В. Сестрорецкий, А. Н. Боголюбов. Метод импедансного аналога электромагнитного пространства для решения начально-краевых задач электродинамики // Вычислительные методы и программирование. — 2008. — Т. 9. — С. 274—304.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Varga, Richard S. Geršgorin and His Circles. — 2004. — 226 с. — (Springer Series in Computational Mathematics). — ISBN 978-3-642-17798-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс у архіве MacTutor (анг.)