Перайсьці да зьместу

Ігар Дабралюбаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Дабралюбаў
лац. Ihar Dabralubaŭ
Дата нараджэньня 22 кастрычніка 1933(1933-10-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 ліпеня 2010(2010-07-19) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінарэжысэр
Месца працы
Сябра ў Саюз кінэматаграфістаў БССР[d] і Беларускі саюз кінэматаграфістаў[d]
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID nm0229805

І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасыбірск, РСФСР — 19 ліпеня 2010, Менск, Беларусь) — беларускі рэжысэр, сцэнарыст. Народны артыст БССР (1985).

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1933 году ў Новасыбірску. Пасьля Другой сусьветнай вайны прыехаў у Беларусь, дзе ў Рускім тэатры імя Горкага працаваў ягоны айчым[1].

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1956), рэжысэрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома) у Маскве. У 1956—1958 гадох — актор Беларускага рэспубліканскага ТЮГу. З 1963 году — рэжысэр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1993 году — прафэсар Інстытуту сучасных ведаў.

У 1995 годзе Дабралюбаў прыняў удзел у выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня як кандыдат, якога падтрымліваў БНФ. Пасьля таго не паставіў ніводнага фільму, не выкладаў у дзяржаўных ВНУ[1].

У 2002 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» падпісала дамову зь Ігарам Дабралюбавым на выкарыстаньне маёмасных правоў падчас дэманстрацыі яго працаў у Беларусі і за яе межамі. Празь некалькі год, калі студыя спыніла паказваць аўтару дамовы з пракатнымі агенцтвамі, матывуючы гэта камэрцыйнай таямніцай[2], рэжысэр вырашыў скасаваць дамову праз суд. 19 верасьня 2008 году Калегія ў справах інтэлектуальнай уласнасьці[3] Вярхоўнага суду вырашыла, што ў адпаведнасьці з Грамадзянскім кодэксам, які дзейнічаў на момант стварэньня фільмаў, аўтарскае права належала кінастудыі, а адносіны з рэжысэрам урэгуляваныя выплатай яму ўзнагароджаньня. Дамову ад 2002 году суд палічыў неадпаведнай заканадаўству і пастанавіў вярнуць студыі 1 500 даляраў, а таксама аплаціць судовыя выдаткі ў памеры каля тысячы даляраў[4].

Цягам апошніх гадоў Ігар Дабралюбаў перанёс некалькі інсультаў, быў прыкаваны да ложку, ня мог размаўляць[5]. Памёр 19 ліпеня 2010 году. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску[6].

Першы кароткамэтражны фільм «Мост» зьняў па ўласным сцэнары ў 25-гадовым узросьце[6].

  • «Мост» (1962)
  • «Іду шукаць» (1966)
  • «Іван Макаравіч» (1968)
  • «Крокі па зямлі» (1969)
  • «Вуліца без канца» (1972)
  • «Таму што кахаю» (1974)
  • «Братушка» (1975)
  • «Па сакрэту ўсяму свету» (1976)
  • «Расклад на паслязаўтра» (1978)
  • «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979)
  • «Трэцяга не дадзена» (1980)
  • «Белыя росы» (1983)
  • «Мама, я жывы!» (1985)
  • «Восеньскія сны» (1987)
  • «Плач перапёлкі» (1990)
  • «Эпілёг» (1994)

У 2006 годзе выйшла кніга мэмуараў «Асколкі памяці»[7].

Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1974), Народны артыст БССР (1985).

Ляўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Акрамя таго, фільм «Іван Макаравіч» стаў першым беларускім фільмам, які здабыў вельмі прэстыжную ўзнагароду — «Сярэбраную Мінэрву» на 22-м Міжнародным кінафэстывалі дзіцячых фільмаў у Вэнэцыі. Тады рэжысэра ня выпусьцілі на фэстываль у Італію[1].

У 1976 годзе ўзнагароджаны срэбным мэдалём імя А. Даўжэнкі за фільм «Братушка».

  1. ^ а б в Вячаслаў Ракіцкі (21 ліпеня 2010) Ігар Дабралюбаў — сьветлы чалавек і выдатны рэжысэр Вянок памяці. Радыё «Свабода»Праверана 31 ліпеня 2010 г.
  2. ^ Ігар Дабралюбаў судзіцца зь “Беларусьфільмам” Грамадзтва. Радыё «Свабода» (17 верасьня 2008). Праверана 31 ліпеня 2010 г.
  3. ^ Ігар Карней (19 верасьня 2008) Кінастудыя “Беларусьфільм” не ацаніла заслуг Дабралюбава Культура. Радыё «Свабода»Праверана 31 ліпеня 2010 г.
  4. ^ Ігар Карней (22 кастрычніка 2008) Сумны юбілей рэжысёра “Белых Росаў” Культура. Радыё «Свабода»Праверана 31 ліпеня 2010 г.
  5. ^ Вячаслаў Ракіцкі (15 красавіка 2008) Рэжысэр “Белых росаў” Ігар Дабралюбаў цяжка хворы Культура. Радыё «Свабода»Праверана 31 ліпеня 2010 г.
  6. ^ а б «Наша Ніва» №28 (673) 28 ліпеня 2010
  7. ^ Вячаслаў Ракіцкі (18 сьнежня 2006) Ігар Дабралюбаў памятае, любіць, дзякуе... Культура. Радыё «Свабода»Праверана 31 ліпеня 2010 г.