Мікола Гайдук
Мікола Гайдук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 траўня 1931 Кабылянка, Гміна Міхалова, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча |
Памёр | 2 верасьня 1998 (67 гадоў) Беласток, Польская Народная Рэспубліка |
Пахаваны | Праваслаўныя могілкі ў Беластоку |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік і журналіст |
Узнагароды |
Міко́ла Гайду́к (29 траўня 1933, в. Кабылянка на Беласточчыне, II Рэч Паспалітая — 2 верасьня 1998, Беласток, Польшча) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мікола Гайдук нарадзіўся 29 траўня 1933 году ў вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводзтва (Польшча) ў сялянскай сям’і.
У 1951 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, у 1959 — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моў. З 1965 г. — дырэктар ліцэя.
У 1986—1988 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» з 1958 г. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 г.
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы (1986).
Памёр 2 верасьня 1998 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластоку.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Друкаваўся з 1957 году (газэта «Ніва»). Аўтар зборніку вершаў «Ціш», апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак, артыкулаў, нарысаў.
Выступае як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Суаўтар падручнікаў на беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987) (па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Ціш» (Беласток, 1988)
- «Белавежскія паданні» (па-польску, Беласток, 1990)
- «Трызна» (1991)
- «Паратунак» (1993)
- «Белавежскія быліцы і небыліцы» (1996)
- «Легенды Беласточчыны» (1997)
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Анна Шайкоўская (2 верасьня 2010) 12 гадоў без Міколы Гайдука. Радыё «Рацыя». Праверана 2 верасьня 2010 г.
- Биография, Гайдук Мікола (Гойдук Микола, Николай). Біяграфія.. SLOVO.ws. Праверана 2 верасьня 2010 г.
- Валянціна Швед Гайдук Мікола Раманавіч. Pracownia Filmu, Dźwięku i Fotografii Niezbudka. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 29 траўня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
- Памерлі 2 верасьня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Беластоку
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя Срэбным Крыжам Заслугі
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Беларускія літаратары
- Беларускія журналісты
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія пэдагогі
- Пахаваныя ў Польшчы