Алена Лось
Алена Лось | |
Дата нараджэньня | 22 студзеня 1933 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 14 ліпеня 2013 |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР |
Месца вучобы | |
Занятак | мастачка, графік |
Навуковая сфэра | выяўленчае мастацтва |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Узнагароды |
Але́на Гео́ргіеўна Лось (22 студзеня 1933, Вільня, Польшча — 14 ліпеня 2013, Менск, Беларусь) — беларуская мастачка, графік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 22 студзеня[1] 1933 року ў Вільні. Дзіцячыя гады правяла ў мястэчку Лыскаве, потым у Магілёўцах і Ружанах на Пружаншчыне. У 1948 сям’я вярнулася ў Вільню.
Тут Алена скончыла Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР (1955). Ажанілася з мастаком Гары Якубені, зь якім пазнаёмілася ў Маскве. У 1956—1957 працавала мастаком у Вышэйшай партшколе і выдавецтвах Летувіскай ССР[1]. Пасьля пераехала ў Менск.
Чалец Саюзу мастакоў з 1963. Сяброўка мастацкай суполкі «Пагоня»[2].
Памерла 14 ліпеня 2013 року ў Менску[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мастацкіх выставах удзельнічае з 1960. Вядомая пераважна як мастак дзіцячых кніг. Працуе таксама ў станковай графіцы. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурных музэях Янкі Купалы і Якуба Коласа (усе — Менск), Пружанскім палацыку[3], фондах Міністэрства культуры Расеі і Беларускага саюзу мастакоў, Трацьцякоўскай галерэі, «Цэнтральным Доме мастака», мэмарыяльным музэі А. Пушкіна (усе — Масква)[4].
Працы экспанаваліся на міжнародных выставах кніжнай графікі ў Японіі, Манголіі, Чэхаславаччыне, Румыніі, Канадзе, Польшчы і інш.
Выдала ўласную кнігу для дзетак «Дзесяць дзён у Барку» (1984)[5].
Да 600-годзьдзя Грунвальдзкае бітвы выканала рэканструкцыі сьцягоў Віленскай, Менскай і Смаленскай харугваў, і Вітаўтавае харугвы з гербам «Калёны». Гэтыя сьцягі меліся прыняць удзел у сьвяткаваньні 600-годзьдзя на Грунвальдзкім полі[6].
Аздобленыя кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У. Караткевіч «Блакіт і золата дня» (1960)
- А. Якімовіч «Вераб’ёвы госьці» (1960)
- Д. Бічэль «Дзявочае сэрца» (1961), «Дзічка» (1971), «Габрынька і Габрусь» (1985)
- Хведорович, М. Солнечный зайчик : [стихи: для среднего возраста: авторизованный перевод с белорусского] / [художники: Е. Лось и Г. Якубени]. — Минск: Беларусь, 1964. — 46 с. — 50 000 ас.
- В. Вітка «Дударык» (1964), «Ладачкі-ладкі» (1977)
- З. Бядуля «Скарб» (1965, 1975)
- А. Дзеружынскі «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык: выбранае» (1969), «Вяселікі: выбранае» (1979)
- Зборнік казак «З рога ўсяго многа» (1968)
- М. Корзун «Тры сонцы» (1971)
- Н. Гілевіч «Загадкі» (1971)
- Беларуская народная казка «Залатая яблынька» (1974)
- Я. Гримм «Сказки» (1978)
- А. Пушкін «Руслан і Людміла» (1978)
- Дятел дуб долбил : скороговорки: для детей дошкольного возраста / составитель Л.М.Сукач; [художник Е.Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. — 1 с.
- «Der goldene Apfelbaum: belorussisches Volksmärchen» (1981)
- В. Лукша «Крылаты цэх» (1982)
- Казка П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1983)
- В. Зуёнак «Шапка-ўсёвідзімка» (1983)
- Шел Егор через двор : скороговорки: [для дошкольного возраста / составитель Л. М. Сукач; художник Е. Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. (сложенный в 8 с,) — 500 000 ас.
- Драгунский, В. Ю. Денискины рассказы : [Для мл. шк. возраста] / [Худож. Е. Лось]. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 301 с. — 500 000 ас.
- «Слова пра паход Ігаравы» склад. В. А. Чамярыцкі (1986)
- «Les pommes d’or: conte populaire biélorusse» (1986)
- В. Іпатава «За морам Хвалынскім» (1989)
- У. Ягоўдзік «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» (1997), «Бабуліна варта» (1999), «Адмірал і яго каманда» (2008), «Вочы Зямлі» (2008), «Па слядах ваўка» (2010)
- Шматлікія нізкі ілюстрацыяў да беларускіх народных казак
Станковыя сэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Дзеці Белавежы» (1966)
- «Палесьсе» (1970)
- «Людзі на Прыпяці» (1973)
- «Песьні заходніх славянаў» (1974)
- «Кветкі Полаччыны» (1974)
- «Грай аб долі шчасьлівай, дудка беларуская» (1975)
- «Радасьць працы» (1976)
- «Партрэты беларускіх пісьменьнікаў» (1979)
- «Пад палескімі дубамі» (1981)
- на ляўкоўскія вершы Я. Купалы (1982)
- «Птушкі над горадам» (1983)
- «Палескія матывы»
- «Надзея»
- «Ружанскія паданьні»
- «Калыханкі»
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дыплём імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплём 1-й ступені на Ўсесаюзным конкурсе кнігі (1978) — за аздабленьне кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі»
- Мэдаль Францішка Скарыны (2003)[7]
- Бронзавы мэдаль ВДНГ[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Лось Елена Георгиевна (рас.) Персоны. Артру.инфо. Праверана 14 кастрычніка 2011 г. Архіўная копія ад 22 лістапада 2011 г.
- ^ ПАГОНЯ: мастакі. Беларускі саюз мастакоў. Праверана 14 кастрычніка 2011 г.
- ^ а б Сяргей Чыгрын. Ня стала мастачкі Алены Лось // Новы час, 16 ліпеня 2013 г. Праверана 17 ліпеня 2013 г.
- ^ Прэзентацыя выставы Алены Лось. Пружанскі палацык (15 сьнежня 2008). Праверана 14 кастрычніка 2011 г.
- ^ Лось А.Г. Дзесяць дзён у Барку. — Мн.: Юнацтва, 1984. — 24 с. — 20 000 ас.
- ^ Аляксей Хадыка. (16 ліпеня 2010) Гістарычнае рэха Грунвальда. «Новы час». Архіўная копія
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №526 19 лістапада 2003 «Аб узнагароджаньні А.Г. Лось і Р.Я. Ландарскага дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 ліпеня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алена Георгіеўна Лось // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 418.
- Алена Лось: жывапіс, графіка [альбом] / укладальнік У. Ягоўдзік. — Мн.: М. Ягоўдзік, 2009. — 77 с. — ISBN 978-985-6691-18-1
- Уладзімір Ягоўдзік. «Каб не маўчала душа…» // Наша вера. — 2007. — № 4 (42).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімір Ягоўдзік. «Каб не маўчала душа…» // Наша вера. — 2007. — № 4 (42).
- Галерэя твораў