У капцюрох ГПУ
«У капцюрох ГПУ» | |
![]() Вокладка выданьня «У капцюрох ГПУ» | |
Жанр: | аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Францішак Аляхновіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Год напісаньня: | 1933 |
Публікацыя: |
|
Электронная вэрсія |
«У капцюрох ГПУ» — аповесьць пра ўласнае жыцьцё Ф. Аляхновіча па прыезьдзе ў БССР. Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч (1888—1944) адным зь першых у сусьветнай літаратуры, за чвэрць стагодзьдзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу.
Кароткае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герой аповесьці «У капцюрох ГПУ», упершыню абнародаваў у 1934 годзе, — даверлівы беларус, які вярнуўся на радзіму з наіўным спадзяваньнем, што ў Беларускай ССР ён зьдзейсьніць свае мары ў беларускім тэатры як актор і пастаноўшчык.
Заместа гэтага ён робіцца ахвярай махінацыяў савецкіх карных службаў — Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленьне пры Радзе народных упаўнаважаных СССР. На сумнавядомых Салаўках героя чакаюць адно за адным цяжкія для жыцьця й здароўя выпрабаваньні: убачанага й перажытага яму хопіць на ўсё астаняе жыцьцё. А прамаўчаць, не расказаць пра гэта сваім сучасьнікам і нашчадкам ён таксама ня можа… Твор Ф. Аляхновіча яшчэ да Другое сусьветнае вайны быў перакладзены на асноўныя эўрапейскія мовы.
Абнародваньне твору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Твор упершыню надрукаваны ў польскай віленскай газэце «Słowo»; расейскі пераклад успамінаў абнародавала парыская газэта «Возрождение». У 1935 годзе ў Вільні ўспаміны выйшлі асобнай кнігай на польскай мове пад назвай «Siedem lat w szponach G.P.U.» У 1937 годзе ў Варшаве выдадзены яшчэ адзін польскі варыянт кнігі пад назвай «Prawda o Sowietach». Твор перакладаўся на італьянскую мову («La verita sulla Russia Bolscevica») і на партугальскую ў Бразыліі («Sete annos nas garras sovieticas»). Украінскі пераклад друкавала газэта «Діло», рэдакцыя якой затым выпусьціла ўспаміны асобнай кнігай «7 літ на Соловках». Толькі ў канцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Францішак Пяткевіч — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч, вязень Салавецкага лягеру, аўтар успамнаў: «Салаўкі востраў пакут і сьмерці. (Успаміны з катаргі савецкай)».
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Крытыка, рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Васіль Дранько-Майсюк. (19 траўня 2023) Францішак Аляхновіч 3-ая сэрыя: падарожжа ў пекла. Літаратурныя ночы з Васілём. Радыё Ўнет.