Кадрыя Нурмамбэт
Кадрыя Нурмамбэт | |
Дата нараджэньня | 21 жніўня 1933 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 студзеня 2023[1] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка, адвакатка |
Жанры | народная музыка[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Электрэкард[d] |
Кадрыя Нурмамбэт (па-румынску: Kadriye Nurmambet, па-крымскататарску: Qadriye Nurmambet; нар. 12 жніўня 1933, Базаржык, Каралеўства Румынія — 31 студзеня 2023, Бухарэст, Румынія) — румынская крымскататарская выканаўца народных песень і фалькларыстка. У сябе ў краіне атрымала мянушку Салавей Дабруджы.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кадрыя нарадзілася 21 жніўня 1933 году ў вобласьці Дабруджа Каралеўства Румыніі (цяпер Добрыч, Баўгарыя) ў крымскататарскай сям’і. Яе бацька быў ахвіцэрам-артылерыстам. Калі Румынія саступіла Паўднёвую Дабруджу Балгарыі ў пачатку Другой сусьветнай вайны, сям’я Кадрыяў пераехала на поўнач у Мэджыдыю, дзе яе бацька быў прызначаны камандзірам гарнізона[2].
Яна вывучала права ў Бухарэсцкім унівэрсытэце, скончыла яго ў 1957 годзе. Яна стала першай крымскататарскай жанчынай-юрыстам у Румыніі, служыла ў Канстанцы ў калегіі адвакатаў[2].
Нурмамбэт мела цікавасьць да фальклёру і народнай музыкі яшчэ зь дзяцінства, і з раньняга ўзросту выступала ў складзе крымскататарскіх і румынскіх фальклёрных калектываў. У 1950 годзе яна выступіла на сцэне Румынскага атэнэума разам з шэрагам вядомых у краіне артыстаў[2].
У 1954 годзе прафэсар Нацыянальнага ўнівэрсытэта музыкі ў Бухарэсце Тыберыў Аляксандру пахваліў яе выступ, і дзякуючы яму голас Кадрыі загучаў на радыё. Яе першая плястынка была выпушчаная ў 1960 годзе пад лэйблам Электрэкорд, за ёй рушылі ўслед іншыя: у 1963, 1974, 1980, 1982 і 1989 гадах[2].
Кадрыя даведалася пра першыя народныя песьні ад яе маці. Пазьней яна праявіла моцную зацікаўленасьць у збіраньні традыцыйных песень. Яна падарожнічала па вёсках Дабруджы і шукала мясцовых жыхароў-носьбітаў крымскататарскай, нагайскай і турэцкай культуры. У 1957 годзе яна была запрошана для запісу больш за 90 традыцыйных татарскіх і турэцкіх песень для Залатога гукавога архіва Інстытута этнаграфіі і фальклёру ў Бухарэсце. На працягу ўсяго свайго жыцьця яна прыкладала вялікія намаганьні, накіраваныя на захаваньне традыцыйнай музыкі туркаў і татараў з Румыніі, навучаючы выканаўцаў фальклёру[2].
Яе апошні студыйны альбом пад назвай Татарскія і турэцкія традыцыйныя народныя песьні быў выпушчаны ў 2009 годзе пад лэйблам Электрэкорд.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.radioconstanta.ro/2023/02/01/s-a-stins-din-viata-priveghetoarea-cantecului-popular-tataresc-si-turcesc-kadriye-nurmambet-1932-2023/
- ^ а б в г д Dicţionarul personalităţilor turco-tătare din România (рум.). — Constanta: . — ISBN 9789739340274
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|