Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Калячонак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Калячонак
Грамадзянства
Дата нараджэньня 26 траўня 2001(2001-05-26) (25 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Ютыка Комэтс
Выступаў за
Драфт НХЛ 52, 2019
Флорыда Пантэрз
Гульнявая кар’ера 2020 — цяпер

Уладзісла́ў Калячонак (нар. 26 траўня 2001 году) — беларускі хакеіст, абаронца клюбу «Ютыка Комэтс» з Амэрыканскай хакейнай лігі. У 2019 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Флорыда Пантэрз» у другім раўндзе пад агульным 52-м нумарам.

Пачынаў кар’еру ў Найвышэйшай лізе айчыннага першынства. У 2018 годзе быў задрафтаваны клюбам «Лёндан Найтс» з хакейнай лігі Антарыё[1]. Згуляўшы за гэты клюб толькі адзіны матч, абаронца прыяднаўся да клюбу «Флінт Файрбэрдс» з той жа лігі[2].

Калячонак быў абраны клюбам «Флорыда Пантэрз» у другім раўндзе драфту НХЛ пад агульным 52-м нумарам. 13 верасьня 2019 году ён склаў з клюбам трохгадовае працоўнае пагадненьне пачаткоўца[3]. Пандэмія адклала пачатак сэзону 2020—2021 гадоў, у выніку чаго Калячонак пастанавіў сабе вярнуцца на радзіму, дзе пэўны час гуляў у складзе сталічнага «Дынама»[4]. Пасьля далучыўся да клюбу «Сырак’юз Кранч» з Амэрыканскай хакейнай лігі (АХЛ), дзе на заканчэньні сэзону зарабіў дзьве галявыя перадачы ў дзесяці гульнях[5].

Абаронца ў складзе «Юты» ў 2024 годзе.

26 ліпеня 2021 году хакеіст быў абменены клюбам у «Арызону Каётыз» на Антона Строльмана і выбарам у другім раўндзе драфту 2024 году і ў сёмым раўндзе 2023 году[5]. У наступным сэзоне 2021—2022 гадоў Калячонак спачатку спаборнічаў у фарм-клюбе «Тусан Роўдранэрз» з АХЛ. Стаўшы трэцім у камандзе паводле колькасьці заробленых пунктаў на пачатку розыгрышу, абаронца атрымаў сваё першае запрашэньне ў НХЛ 11 студзеня 2022 году[6]. На наступны дзень ён дэбютаваў у лізе у пераможным матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс»[7]. Першым голам адзначыўся ў матчы супраць «Калгары Флэймз»[8]. У сэзоне 2022—2023 гадоў амаль не гуляў у складзе «Арызону», усё яшчэ баронячы колеры толькі «Тусан Роўдранэрз». Сэзон 2023—2024 гадоў зноў пачаў у тусанскім клюбе, але 6 лістапада «Арызона» адклікала яго пасьля траўмы свайго абаронцы Юўса Вялімякі[9]. У складзе клюбу зьявіўся толькі адзін раз, 25 лістапада, у матчы супраць «Вэгас Голдэн Найтс». Аднак падчас гульні ён атрымаў пашкоджаньне[10]. Акрыяўшы, вярнуўся ў Тусан, але ў красавіку 2024 году зноў быў выкліканы да «Арызоны», каб замяніць траўмаванага Максіміляна Шубэра. 10 красавіка адзначыўся голам у браму «Ванкувэр Кэнакс»[11].

Неўзабаве па заканчэньні рэгулярнага сэзону 2023—2024 гадоў «Каётыз» прыпыніў сваё існаваньне, а з улікам таго, што франшыза пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, Калячонак далучыўся да навастворанай «Юты»[12]. У чэрвені ён склаў кантракт з клюбам на два гады ды згуляў у пачатковым матчы каманды ў НХЛ[13]. 9 лютага 2025 году прыяднаўся да «Пітсбург Пінгвінз»[14]. Па заканчэньні сэзону 10 ліпеня 2025 году Калячонак быў абменены ў «Далас Старз» на Мэта Дамбу і выбар у другім раўндзе драфту 2028 году[15]. У выніку гулец быў накіраваны ў даччыны клюб «Тэхас Старз».

Празь некалькі месяцаў, 15 сьнежня 2025 году, Калячонак быў адлічаны з «Старз»[16], а ўжо на наступны дзень яго забраў клюб «Бостан Бруінз»[17]. Пасьля ўсяго двух гульняў за новы клюб абаронца зноў быў адклічаны 20 студзеня 2026 году[18], і на наступны дзень яго паўторна набыў «Далас Старз»[19]. Як абмежаваны свабодны агент, Калячонак не атрымаў кваліфікацыйнай прапановы ад «Старз», таму апынуўся на рынку свабодных агентаў. 1 ліпеня 2026 году хакеіст падпісаў аднагадовы кантракт на зь «Нью-Джэрзі Дэвілз»[20].

  1. ↑ «Meet the OHL’s 2018 CHL Import Draft Picks». Canadian Hockey League.
  2. ↑ «Firebirds claim Belarus native Vladislav Kolyachonok off waivers». Flint Firebirds.
  3. ↑ «Florida Panthers agree to terms with Vladislav Kolyachonok». NHL.
  4. ↑ «Достигнута договоренность о подписании контракта с Владиславом Колячонком». ХК «Дынама».
  5. 1 2 «Coyotes acquire Stralman, Kolyachonok and draft pick». NHL.
  6. ↑ «Coyotes recall Soderstrom, Kolyachonok and Prosvetov». NHL.
  7. ↑ «Dzingel, Vejmelka lift Coyotes past Maple Leafs». ESPN.
  8. ↑ «Gaudreau notches three points, Flames hand struggling Coyotes 4-2 loss». Vernon Matters.
  9. ↑ «Coyotes’ Vladislav Kolyachonok: Summoned by Arizona». CBS Sports.
  10. ↑ «Connor Ingram makes 34 saves for 2nd NHL shutout, Coyotes beat Golden Knights 2-0». ESPN.
  11. ↑ «Coyotes’ Vladislav Kolyachonok: Earns two points after recall». CBS Sports.
  12. ↑ «Coyotes give fans a win in final Arizona game, fans show plenty of love». The Arizona Republic.
  13. ↑ «Utah HC Unveils 2024-2025 Opening Night Roster». The Hockey News.
  14. ↑ «Penguins claim defenseman Vladislav Kolyachonok off waivers; Jesse Puljujarvi goes unclaimed». Pittsburgh Post-Gazette.
  15. ↑ Dumba, 2028 draft pick traded to Penguins by Stars. NHL.com (07.2025).
  16. ↑ Kuehl, Tyler (15.12.2025) Three NHL players placed on waivers for Dec. 15. Daily Faceoff. Праверана 16.12.2025 г.
  17. ↑ Bruins Claim Vladislav Kolyachonok; Place Jonathan Aspirot on IR. Boston Bruins (16.12.2025). Праверана 16.12.2025 г.
  18. ↑ Bruins Place Vladislav Kolyachonok On Waivers. Boston Bruins (20.01.2026). Праверана 20.01.2026 г.
  19. ↑ Assimakopoulos, Lia (21.01.2026) Stars reclaim defenseman Vladislav Kolyachonok off waivers one month after move to Bruins. Dallas Morning News. Праверана 21.01.2026 г.
  20. ↑ Devils sign Vladislav Kolyachonok. New Jersey Devils (01.07.2026). Праверана 01.07.2026 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]