Лоўсан Краўс
| Лоўсан Краўс | ||
|---|---|---|
| Вага | 98 кг | |
| Пазыцыя | скрайні нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Юта Мамат | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 11, 2015 Флорыда Пантэрз | |
| Гульнявая кар’ера | 2016 — цяпер | |
Ло́ўсан Краўс (па-ангельску: Lawson Crouse; нар. 23 чэрвеня 1997 году) — канадзкі хакеіст, нападнік клюбу «Юта Мамат» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Канады. У дзяністве гуляў у бэйсбол і лякрос[3], але пастанавіў зьвязаць сваё жыцьцё з хакеем. Мае мянушку «Шэрыф» дзякуючы сваёй жорстка фізычнай гульні.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў абраны клюбам «Флорыда Пантэрз» у першым раўндзе драфту НХЛ 2015 году пад 11 нумарам, але пазьней клюб перадаў правы на гульца «Арызоне Каётыз»[4]. Дзякуючы бліскучым выступам за часам падрыхтоўчага лягеру, зладжанаму перад сэзонам, гулец увайшоў у склад арызонскага клюбу. Дэбютаваў гулец у НХЛ 15 кастрычніка 2016 году ў пераможным матчы супраць «Філадэлфіі Флаерз». 1 лістапада закінуў першую шайбу ў браму «Сан-Хасэ Шаркс»[5]. У сэзоне 2017—2018 гадоў праз дрэнны пачатак сэзону быў пераведзены ў фарм-клюб «Тусан Роўдранэрз», дзе правёў рэшту сэзону. З наступнага розыгрышу павярнуўся да асноўнага клюбу, дзе замацаваўся ў дрыжыне.
У сэзоне 2021—2022 гадоў Краўс забіў 20 галоў і назьбіраў 34 пункты ў 65 гульнях за «Каётыз». 8 жніўня 2022 году ён перападпісаў з арызонскай камандай пяцігадовы кантракт на 21,5 мільёна даляраў[6]. У сэзоне 2022—2023 гадоў Краўс быў абраны віцэ-капітанам каманды[7]. Пасьля таго, як франшыза пераехала ў «Юту», хакеіст застаўся ў новай камандзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 NHL.com — Нацыянальная хакейная ліга.
- ↑ Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ↑ «Crouse chose hockey despite baseball upbringing». National Hockey League.
- ↑ «Panthers trade Dave Bolland, Lawson Crouse to Coyotes for picks». CBC News.
- ↑ «'Yotes Notes: Crouse Scores First NHL Goal in Win». NHL.
- ↑ «Coyotes signing forward Lawson Crouse to five-year extension». Sportsnet.
- ↑ «Coyotes’ chemistry a priority for Christian Fischer». Peoria Times.