Гайнрых Бёль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайнрых Бёль (1981)

Гайнрых Бёль (па-нямецку: Heinrich Böll) (21 сьнежня 1917, Кёльн — 16 ліпеня 1985, Кройцаў-Лянгенбройх) — нямецкі пісьменьнік і перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1972).

На беларускую мову творы Бёля перакладалі Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Папковіч, Лілія Дарашкевіч, Уладзіслаў Струміла, Алена Талапіла і іншыя.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гайнрых Бёль нарадзіўся ў Кёльне. Быў шостым дзіцём у сям’і і трэцім сынам свайго бацькі (маці Гайнрыха, Марыя, была другой жонкай Віктара Бёля). У 1924—1928 гадох наведваў каталіцкую школу, пасьля перайшоў у дзяржаўную гуманітарную гімназію імя кайзэра Вільгельма. У 1937 годзе Гайнрых пачаў працаваць у кніжнай краме ў Боне — у гэты час ён упершыню паспрабаваў сябе ў якасьці пісьменьніка. Улетку 1939 году паступіў у Кёльнскі ўнівэрсытэт на факультэт германістыкі і клясычнай філялёгіі, аднак у хуткім часе вымушаны быў пачаць службу ў Вэрмахце. У красавіку 1945 году трапіў у палон да амэрыканцаў, але быў вызвалены ўжо ў верасьні. У 1942 годзе ў часе франтавога адпачынку ажаніўся з Аньне Мары Чэх. Яго першы сын Крыстоф не пражыў і году пасьля свайго нараджэньня ў 1945. Сыны Раймунд, Рэнэ і Вінцэнт нарадзіліся ў 1947, 1948 і 1950 гг.

Пасьля вайны Бёль працягваў пісаць, паралельна працуючы ў розных месцах. Ён таксама працягнуў навучаньне ў Кёльнскім унівэрсытэце. У гэты час сям’я жыла ў асноўным на заработак жонкі. Першыя апавяданьні Гайнрыха Бёля былі надрукаваныя ў 1947 годзе. З 1970 да 1972 гг. Бёль узначальваў нямецкі ПЭН-цэнтар, а з 1971 да 1974 гг. быў прэзыдэнтам міжнароднага ПЭН-цэнтру. У 1972 годзе Гайнрых Бёль стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Памёр 16 ліпеня 1985 году.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Гайнрыху Бёлю ў Бэрліне
  • Kreuz ohne Liebe, напісаны ў 1946—1947 гг; апублікаваны ў 2002 г.
  • Aus der «Vorzeit». 1947
  • Die Botschaft. 1947
  • So ein Rummel. 1948
  • Das Vermächtnis, напісаны ў 1948—1949 гг.; апублікаваны ў 1981 г.
  • Der Zug war pünktlich. 1949
  • Wanderer, kommst du nach Spa…. 1950
  • Die schwarzen Schafe. 1951
  • Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1951
  • Wo warst du, Adam?. 1951
  • Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1951
  • Der Engel schwieg, напісаны ў 1949—1951 гг.; надрукаваны ў 1992 г.
  • Die Waage der Baleks. 1952
  • Und sagte kein einziges Wort. 1953
  • Haus ohne Hüter. 1954, беларускі пераклад Ліліі Дарашкевіч, 1996
  • Das Brot der frühen Jahre. 1955
  • Zum Tee bei Dr. Borsig. 1955
  • Wie in schlechten Romanen. 1956
  • Irisches Tagebuch. 1957
  • Die Spurlosen. 1957
  • Doktor Murkes gesammeltes Schweigen und andere Satiren. 1958
  • Billard um halb zehn. (Більярд а палове дзясятай) 1959, беларускі пераклад Лявона Баршчэўскага, 1993
  • Ein Schluck Erde. 1962
  • Ansichten eines Clowns. 1963
  • Entfernung von der Truppe. 1964
  • Ende einer Dienstfahrt. 1966
  • Gruppenbild mit Dame. 1971
  • Die verlorene Ehre der Katharina Blum. 1974
  • Berichte zur Gesinnungslage der Nation. 1975
  • Fürsorgliche Belagerung. 1979
  • Was soll aus dem Jungen bloß werden?. 1981
  • Vermintes Gelände. 1982
  • Die Verwundung. Раньнія аповяды; апублікаваныя ў 1983 г.
  • Bild-Bonn-Boenisch. 1984
  • Frauen vor Flusslandschaft. 1985
  • Der blasse Hund. Раньнія аповяды; апублікаваныя ў 1995 г.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Більярд а палове дзясятай: раман, апавяданні / Пер. з ням. і прадм. Л. Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 366 с. — (Б-ка замеж.прозы).
  • Дом без гаспадара: раман / Пер. з ням. Л. Дарашкевіч. — Мн.: Беларусь, 1996. — 284, [1] с. — (Школьная бібліятэка).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]