Уладзіслаў Рэймант
| Уладзіслаў Рэймант | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 7 траўня 1867[1][2][3][…]
|
| Памёр | 5 сьнежня 1925[1][2][3][…] (58 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Aurelia Szacnajder Szabłowska[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, навэліст, сцэнарыст, празаік |
| Гады творчасьці | з 1896 |
| Мова | польская мова[5] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |

Уладзіслаў Станіслаў Рэймант (па-польску: Władysław Stanisław Reymont; 7 траўня 1867, в. Кабэле-Вэльке, непадалёк ад Радомску, цяпер Лодзінскае ваяводзтва, Польшча — 5 сьнежня 1925, Варшава) — польскі пісьменьнік. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1924 году. Быў вандроўным акторам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.
Друкаваўся з 1893 году. У сацыяльна-псыхалягічных раманах «Камэдыянтка» (1896), «Фэрмэнты» (1897), «Летуценьнік» (1910), аповесьці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцьця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязьлітасным сьвеце вялікага гораду 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя. Гістарычная трылёгія «1794 год» (1913—1918) пра нацыянальна-вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Вяршыня творчасьці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904—1909), у якім гісторыя адной сям’і разгортваецца ў панараму жыцьця польскай вёскі, суаднесенага з жыцьцём прыроды. Твор адметны кампазыцыйнай цэласнасьцю, сюжэтнай вастрынёй, калярытнасьцю пэрсанажаў, жывапіснасьцю, сакавітасьцю мовы, спалучэньнем рэалістычнага пісьма з элемэнтамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаньнем фальклёру. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Сустрэча» (1897), «Перад дсювіткам» (1902), «Зь дзёньніка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесьці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і іншыя.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Rurawski J. Władysław Reymont. Warszawa, 1977.
- Lichański S. Władysław Stanisław Reymont. Warszawa, 1984.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Wladyslaw Stanislaw Reymont // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Władysław Reymont // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- 1 2 Ladislas Stanislas Reymont // Babelio (фр.) — 2007.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ Reymont, Władysław Stanisław // CONOR.SI
| ||||||||
- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Царстве Польскім
- Памерлі 5 сьнежня
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Польскія літаратары