Чэслаў Мілаш
Чэслаў Мілаш | |
![]() Чэслаў Мілаш у 1986 годзе Чэслаў Мілаш у 1986 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 чэрвеня 1911 Шэтэйні(en), Ковенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Памёр | 14 жніўня 2004 Кракаў, Польшча |
Пахаваны | Крыпта заслужаных на Скалцы |
Бацькі | Aleksander Miłosz[d] |
Сужэнец | Carol Thigpen-Miłosz[d] і Яніна Мілаш[d] |
Дзеці | Anthony Milosz[d] і Peter Milosz[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, дыплямат, пісьменьнік, эсэіст, перакладнік, пэдагог і прафэсар унівэрсытэту |
Жанр | Эсэ |
Мова | Польская |
Значныя творы | «Скуты розум» (1953) |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1980) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
https://www.milosz.pl |
Чэ́слаў Мі́лаш (1911; Шэтэйні, цяпер Кейданскі раён, Ковенскі павет, рэгіён Аўкштота, Летува — 2004, Кракаў) — польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1980).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыходзіўся пляменьнікам і быў вучнем Оскара Мілаша. Скончыў юрыдычны факультэт Унівэрсытэту Стэфана Баторыя. Працаваў на Польскім Радыё ў Вільні. У 1937 пераехаў у Варшаву, перад 2-й сусьветнай вайной працаваў на Польскім Радыё ў Варшаве, дзе прабыў усю нямецкую акупацыю. Пасьля вайны быў аташэ па культуры ў польскай амбасадзе ў Парыжы. У 1951 адмовіўся вярнуцца ў Польшчу, папрасіў у францускага ўраду палітычнага прытулку і празь некалькі гадоў выехаў у ЗША.
Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Maisons Laffitte» ў Парыжы. Доктар honoris causa Мічыганскага ўнівэрсытэту. Прафэсар Каліфарнійскага ўнівэрсытэту. Супрацоўнічаў зь месячнікам «Czasopis» (Беласток).
Кавалер Ордэна Белага Арла (1994). Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980). У прамове з нагоды атрыманьня прэміі заявіў: «Я паходжу з краіны, якой даўно няма на мапе, — зь Вялікага Княства Літоўскага»[1]. Ганаровы грамадзянін Кракава і Сопату.
Брат Чэслава Андрэй Мілаш казаў: «Мілашы — гэта такія самыя ліцьвіны, як Міцкевіч, Гамбровіч, Голубеў, Ясеніца, Ваньковіч, Віткацы ці нават Пілсудзкі. Чэслаў гаворыць пра сябе: я ліцьвін польскай культуры».[2]
Пераклады на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На беларускую мову творы Мілаша перакладалі Максім Танк, Алег Мінкін, Юрась Лаўрык, Зьміцер Дзядзенка, Андрэй Хадановіч, Юрась Бушлякоў, Лявон Баршчэўскі, Марына Казлоўская, Марына Шода, Марыя Пушкіна, Алесь Разанаў, Алесь Чобат, Ян Чыквін, Ганна Янкута, Марыя Мартысевіч, Яўген Буры ды іншыя.
- Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. А. Мінкіна. Прадм. Л. Баршчэўскага // Далягляды. Мн., 1992.
- Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. Я. Чыквіна, Ю. Бушлякова, А. Хадановіча, А. Разанава // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Сведчанне паэзіі / Перакл. Я. Чыквіна // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш Ч. Лекцыя біялогіі / Перакл. Ю. Бушлякова // Крыніца. 1997. № 7 (33);
- Мілаш, Ч. Скуты розум. Менск — Вільня, 2000.
- Мілаш Ч. Вершы // «Наша вера». № 2(16)/2001.
- Мілаш, Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбр. творы (на польск. і бел. мовах). Менск — Уроцлаў, 2006.
- Мілаш Ч. Збор твораў у 4 т. — Мінск: «Логвінаў», 2011.
- Мілаш, Ч. Выратаваньне. Мн., 2011.
- Мілаш, Ч. Даліна Ісы. Мн., 2011.
- Мілаш, Ч. Родная Эўропа. Мн., 2011.
- Мілаш, Ч. Зямля Ульра. Мн., 2011.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэслаў Мілаш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Андрэй Пісказуб. Ці стане Беларусь дзясятай балтыйскай дзяржавай // Свабода : газэта. — Ліпень 1992. — № 6. — С. 5.
- ^ Свабода. — 5 сьнежня 1990. — № 13. — с. 4
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Малюковіч С. Мілаш // БЭ ў 18 т. Т. 10. — Мн., 2000.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка Ч. Мілаша (пол.)
- Чэслаў Мілаш на prajdzisvet.org
- Milosz Institute (анг.)
- Старонка Мілаша у Часопіснай зале
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Пахаваныя ў Кракаве
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Польскія літаратары
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя ў Крыпце заслужаных на Скалцы
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Дактары honoris causa Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту імя Яна Паўла II
- Дактары honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Дактары honoris causa ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага
- Кавалеры ордэна вялікага князя Гедыміна
- Польскія перакладчыкі
- Перакладчыкі Бібліі на польскую мову
- Польскія юрысты
- Праведнікі народаў сьвету
- Ляўрэаты прэміі «Ніке»