Іва Андрыч
Іва Андрыч | |
Иво Андрић | |
Іва Андрыч (1961 год) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1892 в. Долац, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр | 13 сакавіка 1975[1][2][3][…] (82 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Міліца Бабіч-Яванавіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1911 |
Жанр | паэзія |
Мова | сэрбскахарвацкая мова[4] і сэрбская[5] |
Значныя творы | «Траўніцкая кроніка» |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1961) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
І́ва А́ндрыч (па-сэрбску: Ivo Andrić; 9 кастрычніка 1892 — 13 сакавіка 1975) — югаслаўскі паэт, празаік, эсэіст і дыплямат сэрбскага паходжаньня, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1961 году «за ўсю літаратурную творчасьць на тэму гісторыі аднаго народу» і за раман «Мост на Дрыне» як вяршыню гэтай творчасьці.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іва Андрыч нарадзіўся 9 кастрычніка 1892 году ў Долацы блізу Траўніку ў Босьніі, якая ў той час знаходзілася пад уладай Аўстра-Вугоршчыны, у харвацкай каталіцкай сям’і рамесьніка. Калі Іву было два гады, бацька памёр. Маці празь нястачу вымушаная была аддаць Іва на выхаваньне сваякам у Вышэград, што на рацэ Дрыне, дзе ён і скончыў базавую школу. Атрымаў строгае каталіцкае выхаваньне. У 1912 скончыў гімназію ў Сараеве, пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэтах у Загрэбе (філязофскі факультэт), цэнтральнай Эўропы[6] (Вене, Кракаве і Грацы). Праз сваю палітычную дзейнасьць (удзел у сэпаратысцкім руху «Млода Босна») быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі ў часе Першай сусьветнай вайны і адбываў трохгадовае пакараньне ў Марыборы і Добаі. У турме чытаў Дастаеўскага, К’еркегора і іншых аўтараў, перакладаў аўтабіяграфічную паэму Оскара Ўайльда «Баляда Рэдынгскай турмы». Ад 1939 году і да красавіка 1941 году (напад Нямеччыны на Югаславію) быў прадстаўніком Югаславіі ў Бэрліне. Дэпутат Саюзнай народнай скупшчыны ад Босьніі, старшыня саюзу пісьменьнікаў Югаславіі[7]. Абараніў доктарскую дысэртацыю па філязофіі на тэму «Разьвіцьцё духоўнага жыцьця ў Босьніі пад турэцкім уплывам» ва ўнівэрсытэце Грацу ў 1923 годзе. Стаў сябрам Сэрбскай Акадэміі Навук у 1926 годзе. На працягу Другой сусьветнай вайны ён жыве пад дамашнім арыштам у сваёй кватэры ў Бялградзе. У гэты час Андрыч не друкаваўся, але напісаў свае найлепшыя раманы. Пасьля вайны Андрыч уступае ў кампартыю Югаславіі ды займае там высокае становішча. У 1959 годзе жэніцца зь Міліцай Бабіч, якая працуе мастачкай-дэкаратаркай у Бялградзкім нацыянальным тэатры. Пасьля сьмерці жонкі ў 1968 годзе ўсё меней друкуецца. У выніку хваробы памірае 13 сакавіка 1975 году ў Белградзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Матэрыял для сваёй творчасьці Іва Андрыч чэрпаў з гісторыі, фальклёру і культуры сваёй роднай Босьніі. Пачаў пісаць па-харвацку, але, як і многія іншыя харвацкія аўтары пасьля заснаваньня Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, перайшоў на экаўскі дыялект, які лічыцца выключна сэрбскім. У 1918 годзе ў Заграбе выйшла выйшла ягоная першая кніга — збор лірычных вершаў «Экс Понта»[8]. Аўтар кароткіх раманаў «Паненка» (1945), «Пракляты двор» (Prokleta avlija, 1954) ды «Омерпаша Аатас» (незакончаны, выд. 1976). Сусьветную вядомасьць прынесьлі раманы «Траўніцкая кроніка» ды «Мост на Дрыне» (абодва 1945). Аўтар літаратурна-крытычных прац пра дзяячоў сэрбскай ды сусьветнай культуры (Пятра Негоша, В. Караджыча, Ф. Гоя ды іншых).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ex Ponto, (З мора) зборнік лірычных вершаў у прозе (1918)
- Неспакоі, зборнік лірычных вершаў у прозе (1920)
- Put Alije Đerzeleza (Шлях Аліі Джэрзэлеза), зборнік апавяданьняў ды аповесьцяў (1920)
- Travnička hronika (Траўніцкая кроніка) (1945)
- Na Drini ćuprija (Мост на Дрыне) (1945)
- Gospođica (Спадарычна) (1945)
- Priča o vezirovom slonu (Гісторыя пра візіравага слана) (1948)
- Omerpaša Latas (1977)
- Staze, lica, predeli
- Сабрана дела. Т.1-17. Београд и др., 1981.
- Трывожны год (беларускі пераклад). Мн., 1978.
- Мост на Дрыне. Пракляты двор (беларускі пераклад). Мн., 1993.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову творы І. Андрыча перакладалі В. Рагойша, А. Разанаў, Л. Самасейка, Б. Сачанка, М. Супрунчук, Г. Тварановіч, І. Чарота.
- Трывожны год: Аповесці і апавяданні: Пер. з серб.-харв. / Прадм. Б. Сачанкі. — Мн.: Мастац. літ., 1978.
- Мост на Дрыне: Раман; Пракляты двор: Апавяданні / Пер. з сербскахарв. Б. Сачанкі, І. Чароты. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 591 с. — (Скарбы сусвет. літ.).
- Ліст з 1920 года // № 4 (103) — 2011. С. 492—502. Пераклаў Мікіта Супрунчук.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 98. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ^ Ivo Andrić // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ Ivo Andrić // Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
- ^ The Nobel Prize in Literature 1961 (анг.)
- ^ Andrić, Ivo, 1892-1975 // CONOR.SI
- ^ Энциклопедия читателя/Под. ред. Ф. А. Еремеева. — Т.1. Екатеринбург, 1999—792 с ISBN 5-7525-0522-4
- ^ Большая энциклопедия: В 62 томах. Т.3. -М.: ТЕРРА, 2006. — 592 с ISBN 5-273-00432-2
- ^ Балютавичюте Э.-Б., Тютюнник В. М. Лауреаты Нобелевской премии по литературе, (1901-1990):Биогр.справ. — Тамбов: 1991. — С. 233.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лихачева Л. П. Иво Андрић: Биобиблиогр. указ. М.: Книга, 1974.
- Поповић Р. Иво Андрић: Живот. Беогр.,1988.
- Ларина О. В., Гитун Т.В и др. Лауреаты Нобелевской премии. ООО «Дом Славянской книги», 2006. — 864 с. ISBN 5-85550-115-9
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Кавалеры ордэна нямецкага арла
- Нарадзіліся ў Аўстра-Вугоршчыне
- Басьнійскія літаратары
- Харвацкія літаратары
- Сэрбскія літаратары
- Югаслаўскія літаратары
- Дыпляматы
- Асобы на марках