Актавіё Пас
Актавіё Пас | |
па-гішпанску: Octavio Paz | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 31 сакавіка 1914 Мэхіка, Мэксыка |
Памёр | 19 красавіка 1998 Мэхіка, Мэксыка |
Сужэнец | Элена Гара[d] і Marie José Tramini[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, эсэіст, дыплямат |
Гады творчасьці | 1931-1965 |
Кірунак | сюррэалізм, экзыстэнцыялізм |
Жанр | верш, эсэ |
Мова | гішпанская мова[1][2] |
Прэміі | Ерусалімская прэмія (1977), Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1990) |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1990) стыпэндыя Гугенгайма[d] (1943) Xavier Villaurrutia Award[d] (1964, 1956) Нацыянальная прэмія ў галіне мастацтваў і навукі[d] (1945, 1977) Нойштацкая літаратурная прэмія[d] (1982) прэмія міру нямецкіх кнігагандляроў[d] (1984) прэмія Марыяна дэ Кавіі[d] Ерусалімская прэмія (1977) Menéndez Pelayo International Prize[d] (1987) Alfonso Reyes International Prize[d] (1985)
|
Старонка ў сеціве (анг.) |
Актавіё Пас (па-гішпанску: Octavio Paz) (31 сакавіка 1914 — 19 красавіка 1998) — мэксыканскі пісьменьнік, паэт і дыплямат, дасьледнік цывілізацыяў Захаду й Усходу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актавіё Пас, гадаваўся на ўскраіне Мэхіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіё Пас-старэйшага, адваката й прыхільнік грамадзкіх рэформаў, матуля — Жазэфіна Лазана Пас, сям’я якой адбывалася з гішпанскай правінцыі Андалюзія. Актавіё сам пісаў, што ў хаце меўся велічэзны пакой, бітком набіты кнігамі. Гэта не магло не паўплываць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік, які адным зь першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мэхіка.
Пазьней Пас зьвяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу закуток:
Сад хутка зрабіўся цэнтрам майго сьвету, бібліятэка ж – зачараванай пячорай... Прагна прагортваючы кнігі з малюнкамі, асабліва гістарычныя раманы, я здабываў карціны пустэльняў і джунгляў, палацаў і халуп, выявы ваяроў і прынцэс, жабракоў і каралёў. Мы трывалі караблекрушэньне разам з Сындбадам і Рабінзонам, ваявалі разам з Д’Артаньянам, адбівалі Валенсію з Сідам... Сьвет не меў меж, але ўвесь быў у межах дасяжнасьці, а час рабіўся расьцяжнаю субстанцыяй, зь якой ткалася непадзельная сучаснасьць. | ||
—Актавіё Пас |
Актавіё Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з найлепшымі творамі гішпанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Юго й Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т.С. Эліата. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусьціў сваю першую складанку вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным унівэрсытэце Мэхіка, але ня скончыў курсу. Замест гэтага ён зьехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу й пагрузіўся ў вывучэньне гісторыі Мэксыкі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон Баршчэўскі[3], Макс Шчур[4], Юлія Цімафеева[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Paz, Octavio // CONOR.SI
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ^ "Дзе толькі туман сапраўдны..."
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|