Эўджэніё Мантале
Эўджэніё Мантале (па-італьянску: Eugenio Montale, 12 кастрычніка 1896, Генуя — 12 верасьня 1981, Мілан) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыцьцёвы сэнатар.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сям’і камэрсанта. У юнацтве браў урокі сьпеваў, хацеў стаць опэрным сьпеваком. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 1920-х працаваў у флярэнтыйскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасьля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезеныя за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швайцарыя). Пасьля вайны пераехаў у Мілан, супрацоўнічаў з газэтай «Кар’ерэ дэла Сэра» як літаратурны і музычны крытык.
Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Мантале атрымаў званьне пажыцьцёвага сэнатара, у 1975 яму была прысуджана Нобэлеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазытар Гафрэда Пэтрасі (1904—2003).
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ossi di seppia / Панцыры каракаціц (1925)
- Le occasioni / Абставіны (1939)
- Finisterre / Фіністэрэ(1943)
- Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе)
- La bufera e altro / Бура і іншае (1956)
- Satura / Сатура (1971)
- Mottetti / Мэтэцьці (1973)
- Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974.
- Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974.
- Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эўджэніё Мантале — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |