Рабіндранат Тагор
Рабіндранат Тагор | |
রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 траўня 1861 Калката, Брытанская Індыя |
Памёр | 7 жніўня 1941 (80 гадоў) Калката, Брытанская Індыя |
Бацькі | Дэбэндранатг Тагор[d][1][2] |
Сужэнец | Мрыналіні Дэві[d][2] |
Дзеці | Ратгіндранат Тагор[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, кампазытар, мастак |
Жанр | эсэ[2], апавяданьне[2] і раман[2] |
Мовы | бэнгальская, ангельская |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Рабіндранат Тагор (бэнг.: রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর; ІРА: [ɾobin̪d̪ɾonat̪ʰ ʈʰakuɾ], па-ангельску: Rabindranath Tagore; 7 траўня 1861, Калката, Брытанская Індыя — 7 жніўня 1941, Калката, Брытанская Індыя) — індыйскі паэт, пісьменьнік, кампазытар, мастак, грамадзкі і рэлігійны дзеяч. Адна з найболей уплывовых постацяў бэнгальскай літаратуры XIX і XX стагодзьдзяў. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1913). Аўтар дзяржаўных гімнаў Індыі і Банглядэш.
Тагор паходзіў з роду брагманаў з Калкаты, а першыя вершы пачаў пісаць у васьмігадовым узросьце[3]. Ва ўзросьце шаснаццаці гадоў, ён выпусьціў свае першыя значныя вершы пад мянушкай Бганусымга (бел. сонечны леў), якія былі ўспрынятыя літаратурнымі крытыкамі як творы нароўні клясыкі[4][5]. Да 1877 году Рабіндранат скончыў свае першыя апавяданьні і драмы, якія былі апублікаваныя пад сапраўдным імем. Як гуманіст, інтэрнацыяналіст і заўзяты антынацыяналіст, ён выступаў за незалежнасьць краіны ад Вялікабрытаніі.
Творчасьць Рабіндраната Тагора згуляла выключную ролю ў станаўленьні бэнгальскай літаратурнай мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавяданьня і разьвіў жанр сацыяльна-псыхалягічнага раману, заклаў пачатак палітычнай лірыцы. Эстэтычныя погляды Тагора адлюстраваны і ў ягоным мастацтве, то бок ён зьяўляецца аўтарам некалькіх тысячаў песьняў, 2 тысячаў малюнкаў і карцін.
Рабіндранат Тагор і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Беларусі творчасьць Тагора вядома з пачатку XX ст. Рэцэнзію на яго зборнік «Гітанджалі» напісаў Максім Багдановіч, на беларускую мову яго перакладалі Якуб Колас, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Алесь Разанаў, Язэп Семяжон, Аркадзь Мардвілка. У заходнебеларускага філёзафа Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) ёсьць верш «Па матывах Рабіндраната Тагора». Мастак-дысыдэнт Віктар Маркавец стварыў вершаваны цыкал «На матывы Рабіндраната Тагора». Верш-прывітаньне на прыезд індыйскага паэта ў СССР напісаў Язэп Пушча. Нарыс яму прысьвяціў Міхась Лынькоў. Бюст Тагора працы Заіра Азгура (1956) знаходзіцца ў Палацы Мастацтваў у Менску.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Садоўнік. Мн., 1927.
- Крушэнне. Мн., 1958.
- Выбранае. Мн., 1976.
- Гітанджалі // Далягляды, 1992. Мн., 1992.
- Гітанджалі. Ахвярныя песнаспевы. — Выдавец Зьміцер Колас, 2018 ISBN 978-985-7164-93-6
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ The Telegraph (анг.) — Kolkata: ABP Group, 2017.
- ^ а б в г д https://www.culturalindia.net/indian-art/painters/rabindranath-tagore.html
- ^ Tagore, Rabindranath (1984), «Some Songs and Poems from Rabindranath Tagore», East-West Publications. — С. 12. — ISBN 978-0-85692-055-4
- ^ Thompson, E. (1926), «Rabindranath Tagore: Poet and Dramatist», Pierides Press. — С. 27—28. — ISBN 978-1-4067-8927-0
- ^ Dasgupta, T. (1993), «Social Thought of Rabindranath Tagore: A Historical Analysis», Abhinav Publications. — С. 20. — ISBN 978-81-7017-302-1
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рабіндранат Тагор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Некалькі твораў Тагора Архіўная копія
- Пра Рабіндраната Тагора
- Аўдыё кніжкі пра Рабіндраната Тагора
- Біяграфія Рабіндраната Тагора
|