Сэм’юэл Бэкет
Сэм’юэл Бэкет | |
анг. Samuel Beckett | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сэм’юэл Бэрклі Бэкет (Samuel Barclay Beckett) |
Псэўданімы | Andrew Belis |
Нарадзіўся | 13 красавіка 1906[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20][21][22][23] Дублін, Ірляндыя |
Памёр | 22 сьнежня 1989[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][13][14][17][18][19][20][22][23] (83 гады) Парыж, Францыя |
Пахаваны | могілкі Манпарнас |
Сужэнец | Сюзана Дэшаво-Дзюмэсьніль[24] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, драматург, паэт, эсэіст |
Гады творчасьці | 1929 — 1988 |
Кірунак | мадэрнізм |
Жанр | драма, мастацкая проза, паэзія, сцэнарый, экспэрымэнтальная літаратура, літаратура абсурду, філязофскі раман |
Мова | француская мова[2] і ангельская мова[2] |
Значныя творы | У чаканьні Гадо Канец гульні |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1969) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Сэ́м’юэл Бэ́рклі Бэ́кет (па-ангельску: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 сьнежня 1989) — ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзяцінства і адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэкетава сям’я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірляндыю з Францыі пасьля адхіленьня Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[25]. Бэкеты былі вернікамі Ірляндзкага Касьцёла. Сямейны дом, Кулдрынэг у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і цяністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бэкетавым бацькам Ўільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэм’юэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадзкой лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго раньняй прозе і дзеятворах.
Пяцігадовым хлопчыкам, Бэкет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасьля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілэне, Каўнты Фэрмэнэг — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Ўайлд. Будучы прыроджаным атлетам, Бэкет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазьней ён гуляў за Дублінскі ўнівэрсытэт і згуляў дзьве першалігавыя гульні супраць Нортхэмптоншайр. У выніку Бэкет стаўся адзіным ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі, якому быў прысьвечаны артыкул у Ўіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачатак творчасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1923 да 1927 году Бэкет вывучаў францускую, італьянскую і ангельскую мовы ў Трыніці каледжы ў Дубліне. Адным зь ягоных настаўнікаў у Трыніты коледж быў вядомы Бэркелаўскі навуковец, доктар А. А. Люс. Бэкет атрымаў тытул Бакаляўра мастацтва, і пасьля кароткай настаўніцкай практыкі ў Кэмпбэл коледж у Бэлфасьце заняў пасаду lecteur d'anglais у Ecole Normale Supérieure ў Парыжы. Працуючы там, Бэкет пазнаёміўся са славутым ірляндзкім пісьменьнікам Джэймзам Джойсам, а таксама з паэтам Томасам Макгрыві, які таксама працаваў у Парыжы і які стаўся блізкім сябрам Бэкета. Гэтае знаёмства ў хуткім часе значна паўплывала на маладога чалавека і Бэкет пачаў розным чынам дапамагаць Джойсу, асабліва ў дасьледаваньнях, якія пазьней выліліся ў кніжку Фыныганс Ўэйк.
У 1929 годзе Бэкет апублікаваў сваю першую працу, крытычнае эсэ пад назвай Дантэ...Бруна. Віка..Джойс. Эсэ бараніла працы і мэтады Джойса, пераважна перад закідамі аб беспадстаўнай незразумеласьці і цьмянасьці. Блізкае сяброўства з Джойсам і ягонай сям’ёй, аднак, ахаладзілася пасьля таго, як Бэкет адкінуў залёты джойсавай дачкі Люцыі. Якраз у гэты час у Джолас Пэрыёдыкал Транзышн было апублікаванае ягонае першае апавяданьне «Дапушчэньне». Праз год Бэкет атрымаў невялічкую літаратурную ўзнагароду за верш «Курваскоп», пасьпешліва напісаны пад уплывам жыцьцяпісу Рэнэ Дэкарта.
У 1930 годзе Бэкет вярнуўся ў Трыніты коледж у якасьці настаўніка, аднак неўзабаве гэтая праца яго вельмі расчаравала.
Бэкетавы п’есы голыя, вельмі мінімалістычныя, і глыбока пэсымістычныя ў сваім стаўленьні да людзкай натуры і чалавечай формы, хоць пэсымізм злагоджаны ў Бэкета чорным гумарам. Ягоныя позьнія творы паглыбляюць тыя тэмы ў яшчэ больш прыхаваным і лёгкім стылі. У 1969 Бэкет стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
II Сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэкет далучыўся да Францускага Апору пасьля нямецкай акупацыі ў 1940 годзе, працуючы дастаўцам, і некалькі разоў, на працягу двух гадоў, быў ледзь ня схоплены Гэстапам.
У жніўні 1942, ягоная частка здрадзіла і ён пешкі ўцякаў на поўдзень, каб схавацца ў малой вёсцы Русіён, у Ваклюз, мясцовасьць у францускіх Альпах, што пасьля знайшло свой адбітак у дзеятворы «Ў чаканьні Гадо». Тут ён працягваў садзейнічаць супраціву, перахоўваючы зброю ў агародзе за домам. Бегам двух гадоў Бэкет заставаўся ў Русіён, ён дапамагаў у Маквіскім сабатажы нямецкага войска ў Ваклюскіх гарах. Бэкет аднак рэдка ўзгадваў пра свой удзел у гэтай вайне.
За ягоныя заслугі ў змаганьні зь нямецкай акупацыяй, францускі ўрад, прызнаў Бэкету Croix de guerre і Médaille de la Résistance. Але да самай сьмерці, Бэкет будзе сьціпла называць свой удзел у францускім апоры «хлапечым скаўтствам».
Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сярод ангельскамоўных мадэрністаў, творы Бэкета становяць няспынную атаку на традыцыю рэалізму. Ён, як ніхто іншы, адчыніў новыя магчымасьці драматургіі і фікцыі, якія былі пазбаўленыя канвэнцыйнага сюжэту, еднасьці месца і часу, каб засяродзіцца на вагомых элемэнтах чалавечага стану.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэкетава пісьменьніцкая кар’ера можа быць умоўна падзеленая на тры адрэзкі: раньняя творчасьць — аж да заканчэньня II Сусьветнай вайны ў 1945; прамежная творчасьць — ад 1945 да пачатку 1960-х, падчас якога ён напісаў свае самыя вядомыя творы; позьняя творчасьць, ад пачатку 1960-х да сьмерці ў 1989, пэрыяд у якім ягоныя працы станавіліся ўсё карацейшымі, а ягоны стыль усё больш мінімалістычным.
- Курваскоп (1930)
- Проўст (1931)
- Мэрфі (1938)
- Ват (1953)
- Малёй (1951)
- Малёй памірае (1951)
- Бязымённыя (1953)
- У чаканьні Гадо (1954)
- Канчатак (1957)
- Апошняя стужка (1959)
- Шчасьлівыя дні (1961)
- Камэдыя (1964)
- Удыханьне і выдыханьне (1970)
- Не я (1973)
- Крокі (1976)
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ня-я / Пераклад Л. Баршчэўскага // Пры зачыненых дзьвярах: Драматычныя творы. Менск, 1995.
- У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. Менск, 2005.
- Канец гульні / Пераклад Зьм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. Менск, 2005 ("Бібліятэка францускай драматургіі", т.2).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
- ^ а б Itaú Cultural Энцыкляпэдыя Ітау Культурал — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б NooSFere — 1999.
- ^ а б filmportal.de — 2005.
- ^ Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696.
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Store norske leksikon — 1978.
- ^ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Dictionary of Irish Biography — Cambridge University Press, Royal Irish Academy, 2009.
- ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Вікіпэдыя / пад рэд. супольнасьць вікіпэдыстаў — 2001.
- ^ Кронін, 3–4