Эрвін Шрэдынгер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эрвін Шродынгер»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эрвін Шрэдынгер
Erwin Rudolf Josef Alexander Schrödinger
Erwin Schrödinger (1933).jpg
Нарадзіўся 12 жніўня 1887(1887-08-12)[1][2][3][4][5][6]
Вена, Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Памёр 4 студзеня 1961(1961-01-04)[7][3][4][6] (73 гады)
Сьцяг Аўстрыі Вена, Аўстрыя
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка
Месца працы Венскі ўнівэрсытэт, Штутгарцкі ўніверсітэт[d], Енскі ўнівэрсытэт, Цюрыскі ўнівэрсытэт, Магдален-каледж[d], Грацкі ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Фрыдрыха Вільгельма, Уроцлаўскі ўнівэрсытэт, Бэрлінскі ўнівэрсытэт імя Гумбальта, Оксфардзкі ўнівэрсытэт і Генцкі ўніверсітэт[d]
Альма-матэр Венскі ўнівэрсытэт
Навуковы кіраўнік Friedrich Hasenöhrl[d][8] і Franz S. Exner[d]
Вядомы як адзін з стваральнікаў квантавае мэханікі
Узнагароды і прэміі Нобэлеўская прэмія (1933)
Аўтограф Аўтограф

Э́рвін Шрэ́дынгер (па-нямецку: Erwin Schrödinger; 12 жніўня 1887, Вена, Аўстрыя — 4 студзеня 1961, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі фізык-тэарэтык. Адзін са стваральнікаў квантавай мэханікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Полем Дыракам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шрэдынгер нарадзіўся 12 жніўня 1887 году ў Вене ў сям’і ўладальніка невялікага прадпрыемства Рудольфа Шрэдынгера, шырока адукаванага і культурнага чалавека.

Яго маці Геаргіна Эмілія Брэнда была напалову аўстрыйка, напалову ангельска. Шрэдынгер вывучыў ангельскую і нямецкую амаль адначасова, паколькі абедзьве мовы выкарыстоўваліся ў побыце. Яго бацька быў каталіком, а маці — лютэранкай.

У 1898 годзе ён паступіў у Акадэмічную гімназію. Зь вялікай цікавасьцю і аднолькавым посьпехам вывучаў старажытныя мовы, клясычную літаратуру, матэматыку. Аднак яго больш вабілі прыродазнаўчыя навукі[9]. У 19061910 Шрэдынгер вучыўся ў Венскім унівэрсытэце ў Франца Экснэра (1849—1926) і слыннага фізыка-тэарэтыка Фрыдрыха Хазэнэрля (1874—1915). Ён таксама правёў экспэрымэнтальную працу з Карлам Вільгельмам Фрыдрыхам («Фрыц») Кольраўшэм (1884—1953)[10][11]. У 1911 Шрэдынгер становіцца асыстэнтам Экснэра. У раньнім узросьце Шрэдынгер знаходзіўся пад моцным уплывам Шапэнгаўэра. У выніку частага чытаньня працаў нямецкага філёзафа ён на працягу ўсяго жыцьця сур’ёзна цікавіўся тэорыяй колеру, філязофіяй, асабліва індуісцкай Ведантай.

Сярэдзіна жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1914 годзе Эрвін Шрэдынгер становіцца дацэнтам (venia legendi). У 19141918 гадах падчас вайны служыў афіцэрам-артылерыстам. 6 красавіка 1920 году, Шрэдынгер ажаніўся на Аннэмары Бэртэль. Сёдета ён становіцца асыстэнтам Макса Віна, у Енскім унівэрсытэце, у верасьні 1920 году ён атрымлівае пасаду ад’юнкт-прафэсара (Ausserordentlicher Professor) Штутгарцкага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У 1921 годзе ён становіцца прафэсарам у Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча).

У 1921 годзе ён пераязджае ў Цюрыскі ўнівэрсытэт, дзе ўзначальвае катэдру тэарэтычнай фізыкі. У студзені 1926 году Шрэдынгер публікуе ў часопісе «Annalen der Physik» артыкул «Quantisierung als Eigenwertproblem» па хвалевай мэханіцы і тое, што цяпер вядома як раўнаньне Шрэдынгера. Гэты артыкул унівэрсальна адзначаецца як адно з найбольш важных дасягненьняў дваццатага стагодзьдзя, якая ажыцьцявіла рэвалюцыю ў квантавай мэханіцы, ды і ўва ўсёй фізыцы і хіміі.

У 1927 годзе ён становіцца пераемнікам Макса Плянка ва ўнівэрсытэце Фрыдрыха-Вільгельма ў Бэрліне. Тады ж яго абралі сябрам Акадэміі навук. Аднак у 1933 годзе Шрэдынгер вырашае пакінуць Нямеччыну ў знак пратэсту супраць антысэмітызму нацыстаў. Ён атрымлівае пасаду запрошанага прафэсара ў Коледж Магдалены ў Оксфардзкім унівэрсытэце. Неўзабаве пасьля гэтага яму прысуджаецца Нобэлеўская прэмія (сумесна з Полем Дыракам). Атрымаць сталую пасаду ў Оксфардзе не атрымалася з-за яго нетрадыцыйнага прыватнага жыцьця (Шрэдынгер жыў зь дзьвюма жанчынамі)[12]. У 1934 годзе Шрэдынгер чытае лекцыі ў Прынстанскім унівэрсытэце. У 1936 годзе атрымлівае пасаду ва ўнівэрсытэце Граца ў Аўстрыі.

У 1935 годзе падчас актыўнага ліставаньня з Альбэртам Айнштайнам ён прапанаваў разумовы экспэрымэнт — «ката́ Шрэдынгера».

Позьнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 годзе, пасьля аншлюсу, у Шрэдынгера зьяўляюцца праблемы праз свой ад’езд зь Нямеччыны ў 1933 годзе і яго вядомыя погляды супраць нацызму. Ён выступіў з заявай, адмовіўшыся ад гэтай пазыцыі (пазьней ён выказаў шкадаваньне і асабіста выбачаўся перад Айнштайнам). Аднак гэта ня ў поўнай меры супакоіла новыя ўлады і ўнівэрсытэт звольніў яго з працы за палітычную нядобранадзейнасьць. Ён пакутуе ад перасьледаў і атрымлівае ўказаньне не пакідаць краіну, але разам з жонкай уцякае ў Італію.

У 1940 годзе ён атрымлівае асабістае запрашэньне ад прэм’ер-міністра Ірляндыі Імона дэ Валера дапамагчы ў стварэньні Інстытуту вышэйшых дасьледаваньняў у Дубліне. Ён пераязджае ў Клонтарф, Дублін, і становіцца дырэктарам школы тэарэтычнае фізыкі і застаецца там на працягу 17 гадоў, на працягу якіх ён стаў натуралізаваным грамадзянінам Ірляндыі. У гэты час ён напісаў каля 50 артыкулаў на розныя тэмы, у тым ліку дасьледаваньні ў вобласьці адзінай тэорыі поля.

Шрэдынгер пражывае ў Дубліне да выхаду на пэнсію ў 1955 годзе. У 1956 годзе ён вяртаецца ў Вену, дзе памірае 4 студзеня 1961 году ва ўзросьце 73 гадоў ад сухотаў і быў пахаваны ў Альпбахе, Аўстрыя.

Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з стваральнікаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы (1933 разам з Полем Дыракам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.

Навуковыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • E. Schrödinger. Abhandlungen zur Wellenmechanik. — Leipzig: 1927.
  • E. Schrödinger. Vier Vorlesungen über Wellenmechanik. — Berlin: 1928.
  • E. Schrödinger. Über Indeterminismus in der Physik. Zwei Vorträge zur Kritik der naturwissenschaftlichen Erkenntnis. — Leipzig: 1932.
  • E. Schrödinger. What is Life? The Physical Aspect of the Living Cell. — Cambridge: University Press, 1944.
  • E. Schrödinger. Gedichte. — Bonn: 1949. — томик поэзии Шрёдингера
  • E. Schrödinger. Space-Time Structure. — Cambridge: University Press, 1950.
  • E. Schrödinger. Science and Humanism. — Cambridge: University Press, 1952.
  • E. Schrödinger. Statistical Thermodynamics. — Cambridge: University Press, 1952.
  • E. Schrödinger. Nature and the Greeks. — Cambridge: University Press, 1954.
  • E. Schrödinger. Expanding Universes. — Cambridge: University Press, 1950.
  • E. Schrödinger. Mind and Matter. — Cambridge: University Press, 1958.
  • E. Schrödinger. Meine Weltansicht. — Wien: 1961.

Асноўныя навуковыя артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118823574 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  4. ^ а б SNAC — 2010.
  5. ^ Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  6. ^ а б Discogs — 2000.
  7. ^ Шрёдингер Эрвин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  8. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997.
  9. ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физичечкой науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 129.
  10. ^ Austria-Forum: Kohlrausch, Karl Wilhelm Friedrich(«Fritz»)
  11. ^ Erwin Schrödinger Biography Les Prix Nobel. The Nobel Foundation (1933). Праверана 29 ліпеня 2008 г.
  12. ^ Walter J. Moore. Schrödinger, life and thought, 278 ff.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эрвін Шрэдынгерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў