Побыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

По́быт — сфэра дзейнасьці людзей, зьвязаная з задавальненьнем імі сваіх уласных матэрыяльных ды культурных патрэбаў (жытло, адзеньне, ежа, адпачынак і г.д.). Побыт таксама ахоплівае звычаі, абрады, традыцыі, якія адлюстроўваюць асаблівасьці жыцьця канкрэтнай клясы, нацыі, народнасьці, этнічнай групы.