Эйман дэ Валера
| Эйман дэ Валера | |
| па-ірляндзку: Éamon de Valera | |
| 3-і прэзыдэнт Ірляндыі | |
|---|---|
| 25 чэрвеня 1959 — 24 чэрвеня 1973 | |
| Папярэднік | Шон Томас О’Кельлі |
| Наступнік | Эрскін Гамільтан Чайлдэрс |
| Прэм’ер-міністар Ірляндыі | |
| 29 сьнежня 1937 — 18 лютага 1948 | |
| Наступнік | Джон Кастэла |
| 13 чэрвеня 1951 — 2 чэрвеня 1954 | |
| Папярэднік | Джон Кастэла |
| Наступнік | Джон Кастэла |
| 20 сакавіка 1957 — 23 чэрвеня 1959 | |
| Папярэднік | Джон Кастэла |
| Наступнік | Шон Лемас |
| Старшыня Выканаўчае рады | |
| 9 сакавіка 1932 — 29 сьнежня 1937 | |
| Папярэднік | Ўільям Томас Косгрэйв |
| Прэзыдэнт Ірляндзкай рэспублікі | |
| 26 жніўня 1921 — 9 студзеня 1922 | |
| Наступнік | Артур Грыфіт |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 14 кастрычніка 1882 Мангэтан, Нью-Ёрк |
| Памёр | 29 жніўня 1975 (92 гады) Дублін |
| Партыя |
|
| Адукацыя | Каралеўскі ірляндзкі ўнівэрсытэт |
| Сужэнец | Сынэад дэ Валера |
| Дзеці |
|
| Бацька | Juan Vivion de Valera[d][1] |
| Маці | Кэтрын Кол[d][1] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Э́йман дэ Ва́лера (па-ірляндзку: Éamon de Valera, [ˈeɪmən_dɛvəˈlɛrə]; 14 кастрычніка 1882, Мангэтан, Нью-Ёрк, ЗША — 29 жніўня 1975, Дублін, Ірляндыя) — ірляндзкі палітык, прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ірляндыі. Аўтар ірляндзкай канстытуцыі, адзін зь лідэраў барацьбы за незалежнасьць Ірляндыі падчас вайны за незалежнасьць 1919—1921 і грамадзянскае вайны 1922—1923.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1917 узначаліў партыю Шын Фэйн і патрыятычную вайсковую арганізацыю «Ірляндзкія валянтэры». У 1919—1922 — прэзыдэнт і кіраўнік урада, дамагаўся нацыянальнай незалежнасьці Ірляндыі. У пэрыяд Грамадзянскай вайны 1922—1923 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірляндзкага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірляндыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фэйн, увайшоў у парлямэнт дамініёна ў якасьці кандыдата створанай ім у 1926 партыі «Фіяна Файл». У 1932—1948 кіраўнік ірляндзкага ўраду і міністар замежных справаў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочваньне разьвіцьця нацыянальнай эканомікі і паслабленьне яе залежнасьці ад брытанскіх манаполіяў і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусьветнай вайны 1939—1945 урад дэ Валеры абвясьціў нэўтралітэт. У 1951—1954 і ў 1957—1959 Дэ Валера прэм’ер-міністар Ірляндзкай рэспублікі; палітыка ягонага ўраду была накіравана на актыўнае прыцягненьне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэньне да ваенна-палітычных блёкаў. З 1959 — прэзыдэнт Ірляндзкай рэспублікі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эйман дэ Валера — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||
| |||||||||||
| ||||||||
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Прэзыдэнты Ірляндыі
- Прэм’ер-міністры Ірляндыі
- Міністры адукацыі Ірляндыі
- Міністры замежных справаў Ірляндыі
- Дэпутаты парлямэнту Ірляндыі
- Старшыні Асамблеі Лігі Нацыяў
- Эмігранты ЗША
- Ірляндзкія імігранты
- Ірляндзкія матэматыкі
- Рыцары Хрыста (Ватыкан)
- Сябры Фіяны Файл
- Сябры Шын Фэйну
- Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Ірляндыі
- Удзельнікі Велікоднага паўстаньня
- Удзельнікі вайны за незалежнасьць Ірляндыі
- Старшыні Выканаўчае рады Ірляндзкай вольнай дзяржавы
- Лідэры краін-удзельніц Другой сусьветнай вайны
- Пахаваныя ў Дубліне