Перайсьці да зьместу

Папова Гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Папова Гара
лац. Papova Hara
рас. Красная Гора
Першыя згадкі: 1387
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Паповагорскі
Плошча:
  • 8,4 км²
Насельніцтва: 6306 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48346
Паштовы індэкс: 243160
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′0″ пн. ш. 31°36′0″ у. д. / 53° пн. ш. 31.6° у. д. / 53; 31.6Каардынаты: 53°0′0″ пн. ш. 31°36′0″ у. д. / 53° пн. ш. 31.6° у. д. / 53; 31.6
Папова Гара на мапе Расеі
Папова Гара
Папова Гара
Папова Гара

Папо́ва Гара́ (з 1922 году — Чырво́ная Гара́) — мястэчка ў Расеі, на рацэ Бесядзі. Адміністрацыйны цэнтар Паповагорскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранску, за 15 км ад граніцы зь Беларусьсю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.

Папова Гара — места[1] гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Траецкая царква

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Папову Гару як вартаўнічае паселішча ў Амсьціслаўскі княстве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1387 годам. У 1483 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскае ваяводзтва[1]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам з сваімі землямі перайшоў зь літоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандар перадаў сваёй жонцы Алене некалькі населеных пунктаў, у тым ліку і замак Папову Гару[2]. Паводле вынікаў вайны места засталося ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласьці сфармаваўся Паповагорскі уезд (павет).

У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойску прыбыў Дзьмітры Самазванец. Места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. 13 красавіка 1619 году каралевіч Уладзіслаў выдаў унівэрсал, згодна зь якім «гарадзішча Папова Гара з воласьцю» перайшлі пад яго кіраваньне. У 1620 годзе ў месьце зьявілася залога, тут збудавалі касьцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва, у склад якога увайшла Папова Гара.

У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над местам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVII—XVIII стагодзьдзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палку. Доўгі час мястэчка было асноўным уладаньнем магілёўскіх праваслаўных уладык[3].

У XIX ст. Папова Гара стала цэнтрам воласьці Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Папова Гара абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе у Сураскі павет («падраён») Гомельскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 31 кастрычніка 1922 году бальшавікі перайменавалі Папову Гару ў Чырвоную Гару. У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы Антонаўцы Паповагорскага раёну дзеяла беларуская школа[3]. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 4430 чал.; 1979 год — 5727 чал.; 1989 год — 6909 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 6599 чал.; 2009 год — 6241 чал.; 2010 год — 5906 чал.; 2012 год — 5754 чал.; 2013 год — 5610 чал.; 2014 год — 5816 чал.; 2015 год — 6131 чал.; 2016 год — 6306 чал.

У мястэчку працуе сыраробны завод.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Сьвятой Тройцы (1788)
  1. ^ а б Мяцельскі А. Папова Гара // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 373.
  2. ^ Рудзкі Э. Польскія каралевы // Спадчына № 5, 1993; № 6, 1993; № 1, 1994; № 2, 1994; № 5, 1994.
  3. ^ а б Катлярчук А. Беларусы бранскага краю // ARCHE Пачатак. № 2 (16), 2001 г.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]