Сураскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сураскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус павет Расейскай імпэрыі
Дата ўтварэньня 1777
Дата скасаваньня 1866
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Су́раскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі ў 1777—1796 гг. і 1802—1866 гг. Цэнтар — г.п. Сураж. Утвораны 22 сакавіка 1777 г. у складзе Полацкай губэрні. Скасаваны 12 сьнежня 1796 г., адноўлены 27 лютага 1802 г. у складзе Віцебскай губэрні. Плошча каля 3,2 тыс. км2, насельніцтва больш за 36 тыс. чалавек (1863 г.). Канчаткова скасаваны ў 1866 г., тэрыторыя падзелена паміж Віцебскім, Веліскім і Гарадоцкім паветамі.